Знайсці
28.01.2023 / 12:253РусŁacБел

Што паглядзець. «Шлях дахаты» (The Way Home) — сямейная драма з падарожжамі ў часе

Канал Hallmark прэзентаваў новы фільм — шматпакаленчую сагу «Шлях дахаты». Гэта гісторыя пра трох жанчын, якія павінны змірыцца з пакутлівым мінулым сваёй сям’і, шчыры аповед з адценнем падарожжа ў часе.

Фота: кадр з афіцыйнага трэйлера

Нас знаёмяць з Кэт — жанчынай, якая нядаўна развялася са сваім мужам і толькі-толькі згубіла працу журналіста. У Кэт ёсць дачка-падлетак Эліс, якая мае праблемы з паводзінамі і нядаўна была выключаная з прыватнай сярэдняй школы ў Мінеапалісе, расказвае cheatsheet.com.

Нечакана Кэт атрымлівае ліст ад сваёй маці Дэл, з якой яны жылі асобна. Кэт хапае гэтую працягнутую руку, ад якой у іншым выпадку адмовілася б, і едзе з дачкой у свой родны горад — канадскі Порт-Хэйвен.

Гэтае месца нібыта сышло з прыгожай паштоўкі, але няясна, ці стане Порт-Хэйвен тым прытулкам, які шукае для сябе Кэт. Тое, што жанчына вярнулася дахаты, прымушае і яе, і яе маці Дэл зноў сутыкнуцца з даўняй сямейнай трагедыяй, што некалі і раздзяліла маці і дачку. Што да Эліс, дзяўчына спрабуе перажыць развод бацькоў і звыкнуцца з тым, што цяпер яна — жыхарка Порт-Хэйвена. Адаптацыя ўскладняецца, калі Эліс высвятляе: сажалка ля фермы яе бабулі дазваляе перанесціся ў 1999 год, час незадоўга да таго, калі балючая трагедыя назаўсёды змяніла жыццё іх сям’і.

Галоўная зорка серыяла — Эндзі Макдаўэл, выканаўца ролі Дэл. У сваёй гераіні яна аб’ядноўвае цеплыню дома, роднага для Кэт і Эліс, і максімальную сур’ёзнасць, а таксама жывую памяць пра сямейнае няшчасце. Кайлер Лі выдатна прадстаўляе нам Кэт — жанчыну, якая і так перажывае не найлепшыя часы, а цяпер яшчэ і павінна шукаць спосаб прымірыцца з маці і знайсці кантакт з непаслухмянай дачкой. Самая малодшая з трох жанчын, Эліс у выкананні Сэдзі Лэфлэм-Сноў, паводзіць сябе як звычайны падлетак, але за яе нахабнасцю хаваецца ўразлівасць.

У шоу знайшлося месца для эксперыментаў, звязаных з падарожжамі ў часе. Бывае, што ў такіх сітуацыях вам дакладна тлумачаць, як усё працуе, але «Шлях дахаты» — гэта не той выпадак. Тут больш важныя не правілы гульні, а тое, што Эліс атрымлівае магчымасць праз падарожжы лепш зразумець гісторыю сваіх маці і бабулі, і ў выніку ўся сям’я робіць першыя крокі да таго, каб акрыяць. Тое, як яны праходзяць гэты шлях, знята так, што гледачы пажадаюць даглядзець серыял да канца.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 7,5/10,

Rotten Tomatoes — 75% (гледачы).

Абвясцілі намінантаў на «Оскар». Хто прэтэндуе на статуэтку?

Што паглядзець. «Адны з нас» (The Last of Us) — абсалютна захапляльная антыўтопія

«САС: невядомыя героі»: бадзёранькі серыял пра вайну, мужчын, жанчын і парашуты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Gorliwy Litwin /адказаць/
28.01.2023
Ясна што ўва ўсім вінаватыя мужчыны з іх таксічнай маскуліннасцю. Спадзяюся што гераінямм у выніку ўдасца пабудаваць лепшы свет, нават ад успамінаў таксічных ачысціўшыся. Такая ж задача і перад усім чалавецтвам стаіць. Толькі жанчыны, дзеці, бясконцыя Дабрыня і Прыняцце
0
Піліпок/адказаць/
28.01.2023
Паглядзіце лепш Breaking bad. Так, не нова, але жыццесцвяржальна й пераканаўча !
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.01.2023
Gorliwy Litwin

В Беларуси, констатировал эксперт, около трети мужских смертей приходится на трудоспособный возраст (15-49) лет. Для сравнения: у женщин этот показатель 10%. Причины те же, что и в Европейском регионе в целом. На первом месте сердечно-сосудистые недуги, на втором - внешние причины, на третьем - онкологические заболевания.Алан Уайт и другие авторы отчета считают, что высокая смертность мужчин и большая гендерная разница в продолжительности жизни не связаны с биологическими причинами. Дело во внешних социальных и психологических факторах. "Токсичная мужественность становится причиной образа жизни, который повышает риск заболеваний и делает мужчин более уязвимыми. Их здоровье страдает от поведения" - подчеркнул профессор.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера