Знайсці
27.01.2023 / 17:19РусŁacБел

Брэст і ваколіцы моцна падтапіла грунтавымі водамі, паднялася вада і ў рэках

Некаторыя тэрыторыі Брэста і яго ваколіц ператварыліся ў своеасаблівую «Венецыю». У сеціве з'явілася шмат фота і відэа затопленых участкаў. Сітуацыю пракаментаваў у тэлеграме старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Віной усяму стала плюсавая тэмпература і багатыя ападкі. У выніку ў рэках Буг і Мухавец паднялася вада. У Бугу яе ўзровень складае 446 см (у пойме — 380 см), а ў Мухаўцы — 278 см (у пойме — 240 см). Адпаведна, падняліся і грунтавыя воды. Вось участкі і асобныя тэрыторыі горада і падтапіла.

Па словах Аляксандра Рагачука, апошні раз такая сітуацыя адзначалася каля 10 гадоў таму.

Толькі на гэтым тыдні ў МНС паступіла звыш 20 паведамленняў аб падтапленнях дваровых тэрыторый Брэста, садовых участкаў, дамоў і пабудоў.

У адным выпадку ратавальнікі дапамаглі адпампаваць ваду — там, дзе была пагроза затаплення ацяпляльнага і электраабсталявання. У астатніх — заяўкі перадаваліся ЖКГ.

Камунальныя службы ў 8 выпадках таксама адпампоўвалі ваду там, дзе меліся абмежаванні жыхароў у доступе ў жылыя дамы.

Мухавец, які выйшаў з берагоў, затапіў нават лавачкі на набярэжнай.

Старшыня гарвыканкама заўважае, што найбольш крытычная сітуацыя — у мікрараёне Гершоны і на тэрыторыі садаводчага таварыства «Рубеж», якое размешчанае ў непасрэднай блізкасці ад Буга. Там затапіла звыш сто садовых участкаў.

Чытайце таксама:

Паводка падтапіла некаторыя ўчасткі і дарогі на поўдні Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера