Знайсці
27.01.2023 / 14:121РусŁacБел

Пуцін адпраўляе на вайну зэкаў, а пасля вызваляе іх сакрэтнымі ўказамі

Адказваючы на пытанне журналістаў BBC пра тое, на якіх падставах зняволеных адпраўляюць у зону баявых дзеянняў, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адказаў наступным чынам:

«Я не магу нічога казаць пра ўказы. Вы ведаеце, што існуюць указы адкрытыя, існуюць указы з грыфам сакрэтнасці, таму пра ўказы я нічога не магу казаць. Але я сапраўды магу пацвердзіць, што ўся працэдура памілавання ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з расійскім заканадаўствам», — заявіў Пяскоў. 

Па розных ацэнках, на вайну ва Украіну адправілі каля 40-50 тысяч зняволеных расійскіх турмаў, у тым ліку асуджаных за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. Праз паўгода ўдзелу ў ПВК «Вагнер» ім абяцаюць памілаванне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
27.01.2023
Хоць канешне і выказвалі меркаваньне, што іх усіх адпраўляюць напрасткі ў пекла без шанца на вяртаньне, але ж крымінальная сутнасьць краіны і яе ікіраўніцтва не маглі так ці інакш "памагчы" сваім па сутнасьці і ментальнасьці
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера