Знайсці
27.01.2023 / 12:573РусŁacБел

Выйшаў на волю банкір Сяргей Касцючэнка, якому летась прысудзілі 3,5 года калоніі

Як стала вядома «Нашай Ніве», старшыня Прыёрбанка выйшаў на волю пазаўчора.

У ліпені 2022-га Мінскі гарадскі суд даў Сяргею Касцючэнку 3,5 года калоніі. Яго судзілі па 243 артыкуле КК — ухіленне ад выплаты падаткаў. Разам з Касцючэнкам асудзілі яшчэ двух бізнэсменаў.

Фармальна пытанні ў сілавікоў выклікала легальная схема ашчаджэння на падатках з дапамогай сістэмы назапашвальнага страхавання «Прыёрлайф», якой карысталіся банкіры для вываду дывідэндаў без выплаты падаходнага.

«Гэта распаўсюджанае ў свеце назапашвальнае страхаванне. Сэнс яго ў тым, што ты прыносіш грошы кампаніі, якая вельмі кансерватыўна распараджаецца сродкамі, — класічны пенсійны фонд. Яна абяцае табе даходнасць па праходжанні пэўнага часу, ад некалькіх гадоў. Калі гаворым пра пенсію, то па дасягненні гэтак званага «ўзросту дажывання».

Пры ўводзе грошай у гэтую сістэму страхавання табе не трэба плаціць з гэтага падаткі — так рабілі многія банкіры, пералічваючы туды дывідэнды ад работы ў банку», — расказвалі суразмоўцы з банкаўскай сферы.

Чытайце падрабязней: Шок у банках: Сяргею Касцючэнку, стваральніку Прыёрбанка, далі тры з паловай гады калоніі. Датычны Баскаў?

Афіцыйнае абвінавачанне палічыла, што фігуранты справы не сплацілі падаткі з сумы ў 1,5 мільёна рублёў (гэта значыць, у асабліва буйным памеры).

Было меркаванне, што ў справе Касцючэнкі замяшаная палітыка. 

Ходзяць чуткі, што незадоўга перад арыштам ён адмовіў фаварыту Лукашэнкі, хакейнаму трэнеру Дзмітрыю Баскаву, у просьбе фінансаваць хакейнае «Дынама».

Дэталі выхаду Касцючэнкі пакуль невядомыя.

У розныя годы рэйтынг «Ежедневника» ставіў Касцючэнку ў лік дваццаці самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны. 

Свой Прыёрбанк 56-гадовы ўраджэнец Вішнева Валожынскага раёна Сяргей Касцючэнка стварыў у 1989 годзе. Банк стаў адным з лідараў банкаўскай сферы Беларусі, долю ў ім выкупіў аўстрыйскі Райфайзэн. Касцючэнка — ганаровы консул Аўстрыі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
27.01.2023
То за курицу вы будете сидеть 15 лет. Тут другое дело, вы же понимаете, правда?
0
Беня/адказаць/
27.01.2023
Подоили-отпустили. И так по кругу.
27.01.2023
Рэжым падсоўвае беларусам "цярпіл" у надзеі на абхадные манэўры.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера