Знайсці
27.01.2023 / 09:392РусŁacБел

Кнігу Максіма Знака выдадуць па-англійску

Выдавецтва «Scotland Street Press» выпусціць «Зэкамерон» Максіма Знака, напісаны ім у СІЗА, на англійскай мове.

— 100 апавяданняў у «Зэкамероне» заснаваныя на «Дэкамероне» XIV стагоддзя, але Знак бліжэйшы да Бэкета, чым да Бакача. Банальнасць і жорсткасць супернічаюць з чалавечай здольнасцю пераадольваць прыгнёт, — пішуць на сайце выдання.

Кніга паступіць у продаж 1 сакавіка, перадзамову можна зрабіць ужо цяпер.

Нагадаем, што адвакат Максім Знак быў асуджаны на 10 гадоў калоніі.

Яго асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: публічныя заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК), змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) і стварэнне экстрэмісцкага фармавання (ч. 1 арт. 361-1 КК). За кратамі Максім Знак з 8 верасня 2020 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
0
шпілька/адказаць/
27.01.2023
а назва-то неарыгінальная. у сэнсе - што Зэкамерон ужо быў
0
Алесь Касяк /адказаць/
29.01.2023
Не ўзгадалі ані словам аб перакладчыкаў. Джым Дінглей то не абы хто для беларушчыны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930