Знайсці
26.01.2023 / 11:242РусŁacБел

Лінейка фільмаў Netflix на 2023 год выглядае небагата, але цікава

Netflix анансуе свае самыя цікавыя праекты, прэм’ера якіх адбудзецца сёлета.

Кожны год Netflix збірае падборку з анонсам новых стужак, каб зацікавіць падпісчыкаў тым, што іх чакае, і каб пераканаць падпісацца тых, хто яшчэ не падпісаўся. Некаторыя аглядальнікі ўжо назвалі сёлетнюю лінейку фільмаў даволі беднай, звязаўшы гэта з эканоміяй сродкаў. Тым не менш некаторыя прэм’еры 2023 года выклікаюць цікавасць у гледачоў. Вось некаторыя з іх.

«Лютэр: Заняпалае сонца» (Luther: The Fallen Sun) — прэм’ера 10 сакавіка

Увесь Лондан скаваны страхам: на свабодзе знаходзіцца серыйны забойца, увесь Лондан напружаны ад страху, што ніхто не зможа спыніць забойчую лютасць. Аднак хваля жудасных забойстваў — гэта якраз тое, што трэба дыскрэдытаванаму дэтэктыву Джону Лютэру (Ідрыс Эльба), каб вырвацца з турмы. Менавіта ён павінен высачыць псіхапата, які тэрарызуе горад. У фільме таксама зняліся Сінція Эрыва, Эндзі Серкіс і Дэрмат Кроўлі, і ён дэбютуе 10 сакавіка.

Выява: Netflix

«Маці» (The Mother) — прэм’ера 12 мая

Джэніфер Лопес у гэтым фільме рэжысёркі Нікі Каро выконвае ролю былой забойцы. Яна нарэшце вырашае выйсці са схованкі, у якой была пэўны час, з адной толькі мэтай знайсці і абараніць дачку, ад якой яна першапачаткова адмовілася. У фільме таксама зняліся Джозэф Файнс, Амары Хардвік і мексіканскі сэрцаед Гаэль Гарсіа Берналь.

Выява: Netflix

«Выманне 2» (Extraction 2) — прэм’ера 16 чэрвеня

Вяртанне Крыса Хемсварта ў ролі непераможнага аўстралійскага найміта. Першая частка, якая выйшла ў 2020 годзе, уяўляла сабой бадзёры баявік з віртуозна пастаўленым экшнам, за што і атрымала адносна добрыя водгукі. У новым фільме герой Хемсварта будзе ратаваць сям'ю бязлітаснага грузінскага гангстэра, якая апынулася ў турме. У фільме таксама зняліся Гольшыфтэ Фарахані, Адам Беса і Даніэл Бернхарт.

Выява: Netflix

«Яны кланавалі Тайрана» (They Cloned Tyrone) — прэм’ера 21 ліпеня

Першапачаткова Netflix планаваў прэм'еру стужкі яшчэ летась, але ж цяпер канчаткова плануецца выпусціць яе ў ліпені гэтага года. Нягледзячы на тое, што Слік Чарльз (Джэймі Фокс), Фантэйн (Джон Баега) і Ё-Ё (Тэёна Пэрыс) часцяком не могуць знайсці агульную мову, трыа аб'ядноўваецца, каб выкрыць урадавую змову з удзелам клонаў і апавясціць грамадскасць адносна таго, што адбываецца. У фільме таксама зняўся Кіфер Сазерленд, а сама кінастужка заяўленая ці то як фантастычна-камедыйны дэтэктыў, ці то як дэтэктыўна-фантастычная камедыя. Што акажацца бліжэй да праўды — вырашаць вам.

Выява: Netflix

«Дзяўчына» (Damsel) — прэм’ера 13 кастрычніка

У фільме рэжысёра Хуана Карласа Фрэснадылья галоўную ролю выконвае Мілі Бобі Браўн — зорка нэтфліксаўскага хіта Stranger Things — што ўжо само па сабе абяцае прыцягнуць да экранаў увагу аматараў серыяла. Браўн выконвае ролю маладой дзяўчыны, якую хочуць аддаць замуж за прыгожага прынца. Гераіня была б і не супраць такога развіцця падзей, ажно пакуль не зразумела, што ўсё не зусім так бясхмарна. Калі выяўляецца, што подлая каралеўская сям'я насамрэч збіраецца прынесці яе ў ахвяру цмоку, гераіня вымушаная выкарыстоўваць сваю кемлівасць, каб выбрацца жывой з пасткі пячоры. У фільме таксама зняліся Анджэла Басет, Робін Райт, Рэй Уінстан, Нік Робінсан і іншыя.

Выява: Netflix

«Леа» (Leo) — прэм’ера 22 лістапада

Пасля доўгага жыцця, праведзенага ў якасці школьнага гадаванца ў класе, усё, чаго хоча 74-гадовы яшчар Леа (агучвае Адам Сэндлер), — гэта трохі часу па-за межамі свайго тэрарыума і далей ад суседа-чарапахі (агучвае Біл Бёр). Але калі ў Леа, нарэшце, атрымліваецца ажыццявіць свой план уцёкаў, ён адразу трапляе ў хаатычны непрадказальны свет па-за зонай камфорту. У агучцы мультфільма таксама ўзялі ўдзел Роб Шнайдэр, Сесілі Стронг, Джэйсан Аляксандр і Джо Кой.

Выява: Netflix

«Пакіньце свет ззаду» (Leave the World Behind) — прэм’ера 8 снежня

Фільм сцэнарыста і рэжысёра Сэма Эсмаіла распавядае пра дзве сям'і, якія адпачываюць на Лонг-Айлендзе. Райскае задавальненне перарываецца з-за раптоўнага адключэння святла, якое, здаецца, пакідае большую частку выспы без электрычнасці. Пакуль сем'і спрабуюць высветліць, што адбываецца, з'яўляюцца дзве таямнічыя постаці, якія папярэджваюць іх, што адключэнне святла — нешта большае, чым здаецца. Акцёрскі склад уражвае: у фільме сярод іншых зняліся Джулія Робертс, Махершала Алі, Ітан Хоўк і Кевін Бэйкан.

Выява: Netflix

«Паўстанцкі месяц» (Rebel Moon) — прэм’ера 22 снежня

Фільм ад знакамітага рэжысёра Зака Снайдэра распавядае пра жыццё калоній на знешнім краі галактыкі. Калі захопніцкая армія тыранічнага Рэгента Балізарыя пагражае мірнаму ладу жыцця калоній, маладая жанчына Кора пачынае ствараць уласную армію для абароны. У фільме зняліся Сафія Бутэла, Чарлі Ханэм, Энтані Хопкінс, Джымон Хонсу і іншыя.

Выява: Netflix

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Злобный вожык/адказаць/
26.01.2023
Нечего смотреть. Когда там уже ИИ научится текстовые новости в фильмы разных жанров переделывать?
0
Анёлак/адказаць/
27.01.2023
Нэтфлікс - поўная шафа, а надзець (паглядзець) няма чаго.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера