Знайсці
25.01.2023 / 18:5321РусŁacБел

Архіепіскап Гурый сказаў пра «бесаўскі характар» украінскай улады і выказаўся за «ўз'яднанне трыадзінай Русі»

Архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый, даючы інтэрв'ю епархіяльнаму сайту, заявіў, што марыць пра аднаўленне «трыадзінай Русі», а таксама рэзка выказаўся супраць палітыкі сучаснага ўкраінскага кіраўніцтва.

Падчас інтэрв'ю супрацоўнік сайта нагадаў епіскапу пра нейкае «прароцтва манахаў украінскай Святагорскай лаўры», якое нібыта абвяшчае, што «ўз'яднанне трыадзінай Русі наступіць роўна праз паўгода, як толькі ерэтыкі і раскольнікі захопяць Кіева-Пячэрскую і Пачаеўскую лаўры».

На пытанне, «няўжо такое магчыма», Гурый адказаў: «Дай бог, каб гэта прароцтва аб трыадзінай Русі збылося».

Таксама гэты вядомы сваёй прарасійскай пазіцыяй епіскап абвінаваціў Захад і ўкраінскае кіраўніцтва ў атацы на праваслаўе і «ўсё рускае». І ўвогуле не шкадаваў эпітэтаў на іх адрас:

«Сёння палітычная ўлада Украіны, увасабляючы ў жыццё даўнія планы сусветнага закулісся, спрабуе расхістаць асновы праваслаўя», — сказаў Гурый.

«У аснове імкненняў кіруючай «эліты» — неапаганства, прычым носіць яно адкрыта бесаўскі характар», — лічыць ён.

Ён абрынуўся на тое, што ва Украіне нібыта пашыраюцца культы Сцяпана Бандэры, Сымона Пятлюры, Рамана Шухевіча і Івана Мазепы, параўнаўшы тое, што нібыта адбываецца, з савецкім часам: 

«Усё гэта не новае. Не так далёка яшчэ той час, калі закрывалі храмы і манастыры, святароў знявольвалі ў турмы. Вораг роду чалавечага насмейваўся, лічачы, што, разбурыўшы царкву, ён сатрэ яе з твару зямлі. Сціраў, падрываў, разбураў, але Царква Хрыстова толькі ўмацоўвалася».

«Калі разбураюць ісцінную кананічную Царкву, якая вядзе пераемнасць ад апосталаў, — чакай пакарання. Гэта не жарты — змагацца з Богам, ісці яму насуперак», — прыйшоў ён да заключнай высновы. 

Вышэйшая іерархія Рускай Праваслаўнай Царквы, епіскапам якой ёсць Гурый, з самага пачатку вайны Расіі супраць Украіны займае прарасійскую і праваенную пазіцыю, пра што шмат разоў адкрыта выказваўся сам патрыярх Кірыл. Беларускі епіскапат на чале з мітрапалітам Веніямінам такой пазіцыі, прынамсі, не пярэчыць, а найбольш актыўныя іерархі накшталт Гурыя і актыўна падтрымліваюць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Зьмітрок Магілёвец/адказаць/
26.01.2023
Бесы бачаць вакол "бесаў", каб адвесьці ад сябе падозру. Знаёмы прыёмчык.
0
"неправильный" кацап/адказаць/
26.01.2023
Грышка, так, сапрауды, але в таким разе павинны быць якия небудзь каментары ад Нашай нивы, бо так выглядае, як быццам уся тая истинно бесовская хлусня прауда, бо нема нияких высноу рэдакцыи. Канешне я то чытаючы магу зразумець аб гаворка, але мая дачка, якая яшчэ з'яуляецца падлеткам и чытае гэты артыкул, пытае мяне - папа а што такое "три единая Русь", пачала шукаць тыя "прароцтвы", бо будучы падлеткам верыць яшчэ у цуда. Ну и навошта йой тая инфа? Навошта мне то йой тлумачыць гэты бред
0
Грышка /адказаць/
26.01.2023
"неправильный" кацап, Вы маеце рацыю, дружа. Аўтары ці рэдактары «Нашай Нівы» павінны даваць большы кантэкст, калі пішуць пра расейскі імперыялізм і каляніяльную прапаганду ў царкве ды ў іншых месцах. Прыклад: «Гэтая трыадзіная ідэалёгія — гэта расейская імпэрская канцэпцыя, якая адмаўляе ідэнтынасьць, гістарычнае разьвіцьцё й самавызначэньне беларусаў і ўкраінцаў. Паводле фальшывых так званых прароцтваў...» і г.д.

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера