Знайсці
25.01.2023 / 21:38РусŁacБел

Ад TikTok патрабуюць адпаведнасці законам ЕС аб лічбавых паслугах, інакш яго могуць забараніць у Еўропе

Чыноўнікі ЕС папярэджваюць TikTok, што яму трэба абнавіць свае сістэмы ў адпаведнасці з новымі законамі, якія набудуць моц з верасня, — інакш сацыяльную сетку могуць забараніць.

Фота: Associated Press

Падчас сустрэчы з дырэктарам TikTok Шоу Зі Чу камісар ЕС па ўнутраным рынку Цьеры Брэтон заявіў, што TikTok зазнае асаблівы кантроль, калі ў верасні набудзе моц новы закон ЕС аб лічбавых паслугах, які ўключае новыя палажэнні аб абароне карыстальнікаў, асабліва маладых, у дачыненні да кантэнту, выкарыстання даных і г. д. 

Брэтон таксама паведаміў Чу, што калі б новыя правілы ўжо працавалі, то TikTok, імаверна, парушаў бы іх.

Як адзначыў камісар ЕС, гэта непрымальна, калі карыстальнікі ўсяго за некалькі секунд маюць доступ да «шкоднага, а часам нават небяспечнага для жыцця кантэнту». Калі гэтая сітуацыя не зменіцца, TikTok можа сутыкнуцца з поўнай забаронай у ЕС. Такім чынам, сацыяльная сетка мусіць абнаўляцца і развівацца ў адпаведнасці з еўрапейскімі патрабаваннямі.

TikTok, які ўжо сутыкнуўся з патэнцыйнай забаронай у ЗША з-за яго магчымай сувязі з урадам Кітая, заяўляе, што ён стараецца пільна выконваць патрабаванні «Закона аб лічбавых паслугах» (DSA), а таксама еўрапейскага «Агульнага рэгламента па ахове даных» (GDPR), і што сацыяльная сетка — на шляху да паляпшэння сваіх сістэм у адпаведнасці з усімі патрабаваннямі.

Але ці сапраўды TikTok можна забараніць?

Спадар Брэтон займеў звычку ладзіць публічныя дэманстрацыі таго, што кіраванне сацыяльнай платформай пад кантролем, але дагэтуль ЕС не забараніў ніводнай праграмы за парушэнне яго зменлівых правілаў, адзначае Social media today. На цяперашнім этапе гэта больш падобна да публічнага штуршка да ўзмацнення ціску, чым на меру, якая напраўду пагражае сацыяльнай сетцы, адзначае выданне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930