Знайсці
24.01.2023 / 19:1117РусŁacБел

Расшыфроўваем заявы Лукашэнкі пра эмігрантаў

Сёння Аляксандр Лукашэнка выступіў са шматслоўнымі заявамі, у тым ліку на адрас народа і беларусаў-эмігрантаў (Лукашэнка: Тыя, хто вяртаецца, павінны стаць яшчэ большымі ябацькамі, чым тыя, хто тут), (Вылезлі з-пад плінтуса — рэакцыя будзе жорсткая), (Лукашэнка: Зяленскі каліноўцаў у калясцы па хакейнай пляцоўцы катаць не будзе). «Наша Ніва» пераклала іх з мовы намёкаў.

Зброя Палка Каліноўскага. Фота з тэлеграм-канала палка @belwarriors

Аляксандр Лукашэнка цудоўна ведае, што «няма дурных» і не спадзяецца нікога вярнуць. Наадварот, ён і не хоча, каб яго праціўнікі вярталіся. Ëн працягвае масавыя рэпрэсіі, гэта значыць, працягвае выціскаць актыўных людзей з Беларусі.

Заявы Лукашэнкі маюць іншую мэту — мінімізаваць актыўнасць людзей, у тым ліку ў эміграцыі. Яны хочуць, каб людзі маўчалі не толькі ўнутры краіны, але і за мяжой.

Будзеце маўчаць і не рыпацца цяпер — будзеце мець, не цяпер, а ў будучыні, большы шанец вырашыць нейкае пытанне ўнутры краіны ці прыехаць. А тыя, хто будзе актыўны, хто, у тэрміналогіі Лукашэнкі «працягвае дэструктыўную дзейнасць супраць нашай краіны», тыя такой магчымасці не атрымаюць: «У такім выпадку зваротнай дарогі няма і не будзе».

Лукашысты хочуць як зменшыць колькасць людзей, якія далучаюцца да беларускіх добраахвотніцкіх батальёнаў, так і колькасць тых, хто бярэ актыўны ўдзел у незалежных асяродках эміграцыі (удзельнічае ў ініцыятывах, данаціць у фонды салідарнасці і на СМІ, падтрымлівае добраахвотнікаў і гэтак далей).

Лукашэнкаўцы робяць з эміграцыяй тое, чым яны цяпер займаюцца з Украінай і Захадам,— гандлююць паветрам і абяцанкамі не абвастраць сітуацыю.

(гартайце ніжэй, каб прачытаць працяг)

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Мы не спынім падтрымкі Расіі, не спынім матэрыяльна-тэхнічнае і прапагандысцкае забеспячэнне расійскай агрэсіі. Але калі вы зменшыце падтрымку каліноўцаў і апазіцыі і ўстрымаецеся ад новых санкцый, мы не будзем узмацняць падтрымку Расіі», — гэта пасланне Украіне і Захаду.

«Калі вы будзеце сядзець і маўчаць і не будзеце падтрымліваць Ціханоўскую, Аб’яднаны пераходны кабінет і каліноўцаў, то мы не амністуем вас, бо нам вы тут не трэба, але і не зробім вам горш. А не будзеце маўчаць — тады будзем рабіць вам яшчэ горш» — вось пасланне Лукашэнкі.

Аляксандра Лукашэнку працягвае напружваць як наяўнасць у яго праціўнікаў адзінага цэнтра і адзінага лідара, так і стварэнне добраахвотніцкіх фармаванняў з досведам баявых дзеянняў. У выпадку аслаблення Расіі, яе паражэння ва Украіне, і першае, і другое можа мець для беларусаў значэнне.

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Щекин/адказаць/
25.01.2023
Valadzimir, все на что способен режим - бить толпой вооруженных дебилов беззащитных студентов и женщин. Но теперь режим осознаёт, что эти дебилы в форме готовы за деньги убивать, но не готовы за деньги умирать. Поэтому синие пальцы дрожат
0
Петро/адказаць/
27.01.2023
Valadzimir,
Тысячы палітзьняволеных і зьнішчаная краіна патрабуюць свабоды і помсты. Беларусь у вайну супраць Украіны і ўсяго цывілізаванага сьвету ўцягнуў дыктатар Лукашэнка і яго памагатыя КДБ і МУС Беларусі. Не трэба валіць з дурной галавы на здаровую.  
0
Immigrant/адказаць/
13.02.2023
Калі вы будзеце сядзець і маўчаць і не будзеце падтрымліваць Ціханоўскую, Аб’яднаны пераходны кабінет
как эмигрант с 20-летним стажем торжественно обещаю никогда не поддерживать Тихановскую и ее кабинет проходимцев. Более того буду бороться против них всеми доступными средствами. 
А вот калиновцев и их борьбу буду финансировать до последнего вздоха!  

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера