Знайсці
24.01.2023 / 19:35

Абвясцілі намінантаў на «Оскар». Хто прэтэндуе на статуэтку?

«Навальны», «Аватар», фантастыка… Хто можа атрымаць галоўную кінаўзнагароду ў гэтым годзе?

Фота: pixabay.com

Ноччу 12 сакавіка ў Лос-Анджэлесе пройдзе 95-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар». Сёння ж Амерыканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук абвясціла спісы тых, хто намінаваны на прэстыжную ўзнагароду.

Лідар па колькасці намінацый — фантастычная карціна «Усё паўсюль і адразу» ад рэжысёраў Дэна Квана і Дэніэла Шайнерта. Фільм прэтэндуе на ўзнагароду ажно ў 11 катэгорыях. Крыху менш, па 9 намінацый, атрымалі стужкі «На Заходнім фронце без перамен» і «Баншы Інішэрына». 

Акрамя вышэй азначаных стужак, на «Оскар» за найлепшы фільм прэтэндуюць «Фабельманы» Стывена Спілберга — карціна, што атрымала 5 узнагарод на сёлетнім «Залатым глобусе». Можна чакаць, што крытыкі адзначаць і «Тар» з выдатнай Кейт Бланшэт, і «Трохвугольнік смутку» датчаніна Рубена Эстлунда — фільм, які атрымаў на Венецыянскім кінафестывале Залатую пальмавую галінку.

Члены кінаакадэміі не прайшлі міма «Аватару: Шляху вады». Стужка Джэймса Кэмерана прэтэндуе на ўзнагароду за найлепшы фільм і мае шэраг іншых намінацый, праўда, збольшага тэхнічных. Нарэшце, у лік намінантаў трапіла дакументалка пра Аляксея Навальнага: карціна «Навальны» можа атрымаць «Оскар» як «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм».

Прадстаўляем вам спісы намінантаў у некаторых катэгорыях:

Найлепшы фільм

  • На Заходнім фронце без перамен
  • Аватар: Шлях вады
  • Баншы Інішэрына
  • Элвіс
  • Усё паўсюль і адразу
  • Фабельманы 
  • Тар
  • Топ Ган: Мэверык
  • Трохкутнік смутку
  • Жанчыны гавораць

Найлепшая рэжысура

  • Стывен Спілберг — «Фабельманы»
  • Марцін Мак-Дона — «Баншы Інішэрына»
  • Дэн Кван і Дэніэл Шайнерт — «Усё паўсюль і адразу»
  • Тод Філд — «Тар»
  • Рубен Эстлунд — «Трохкутнік смутку»

Найлепшы акцёр

  • Осцін Батлер — «Элвіс»
  • Біл Найі — «Жыць»
  • Брэндан Фрэйзер — «Кіт»
  • Колін Фарэл — «Баншы Інішэрына»
  • Пол Мескал — «Сонейка маё»

Найлепшая актрыса

  • Ана дэ Армас — «Бландынка»
  • Мішэль Еа — «Усё паўсюль і адразу»
  • Кейт Бланшэт — «Тар»
  • Мішэль Уільямс — «Фабельманы»
  • Андрэа Райзбора — «Лэслі»

Найлепшыя візуальныя эфекты

  • Топ Ган: Мэверык
  • Аватар: Шлях вады
  • На Заходнім фронце без перамен
  • Бэтмэн
  • Чорная пантэра: Ваканда назаўжды

Найлепшая аператарская праца

  • Бардо
  • Імперыя святла
  • Тар
  • Элвіс
  • На Заходнім фронце без перамен

Найлепшы мантаж

  • Усё паўсюль і адразу
  • Топ Ган: Мэверык
  • Баншы Інішэрына
  • Элвіс
  • Тар

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Што паглядзець. «Адны з нас» (The Last of Us) — абсалютна захапляльная антыўтопія

Беларуска ў журы «Залатога глобуса» расказала, як вызначала пераможцаў кінапрэміі, і параіла фільмы для прагляду

Пра скандынаўскія фільмы, полацкія сыркі, дом і паслядоўнасць. Гутарка з дырэктаркай найбуйнейшага беларускага незалежнага кінафестывалю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31