Знайсці
24.01.2023 / 21:36РусŁacБел

Калі гаворка пра шлюб і грошы, то супрацьлегласці прыцягваюцца

Шлюб часта бяруць людзі, чые фінансавыя паводзіны дыяметральна супрацьлеглыя, сцвярджаюць амерыканскія даследчыкі інстытута сям’і.

Мы выбіраем партнёраў найперш на аснове супадзенняў і падабенства — супольных каштоўнасцяў, густаў і зацікаўленасцяў. Аднак тое, як чалавек абыходзіцца з грашыма, — тая сфера, калі супрацьлегласці прыцягваюцца, піша The Wall Street Journal.

Часта той, хто адчувае, што занадта засяроджаны на ашчаджанні і недастаткова выкарыстоўвае грошы, каб атрымліваць асалоду ад жыцця, можа шукаць партнёра, які пакажа яму, як паводзіцца і знаходзіць выйсце з сітуацый, час ад часу рабіць залішнія выдаткі — але пры гэтым мець лепшую якасць жыцця.

Калі муж і жонка ўмеюць дамаўляцца і прыходзіць да згоды, то з часам яны становяцца ўсё больш падобнымі адно да аднаго. У прыватнасці, марнатраўцы, жанатыя са скнарамі, часта вучацца знаходзіць залатую сярэдзіну, кажа даследчык сямейных фінансаў Скот Рык, прафесар маркетынгу Мічыганскага ўніверсітэта.

Шлюбы, дзе сужэнцам не ўдаецца дамовіцца наконт фінансаў, — няўстойлівыя і нярэдка сканчаюцца разводам.

Калі 33-гадовая менеджарка Крыстэн Джэймс пачала сустракацца са сваім цяперашнім мужам Бэнам, 35-гадовым сузаснавальнікам стартапа, яна заўважыла, што ў іх розныя падыходы да грошай. Спадар Джэймс быў больш схільным да фінансавай рызыкі, Крыстэн аддавала перавагу кансерватыўнаму абыходжанню з даходам.

Аднак, па словах спадарыні Джэймс, ніякага канфлікту не адбылося, наадварот: падыход мужа станоўча паўплываў на яе звычкі. Пасля абмеркавання з Бэнам дзяўчына адважылася змяніць сваю кар'еру — перайсці ў тэхналагічную галіну і ў выніку атрымліваць больш высокі заробак. Паводле яе слоў, без падтрымкі мужа яна не адчувала б сябе ў бяспецы, здзяйсняючы такія вялізныя змены ў жыцці.

«Ён сказаў: «Ты каштуеш значна больш, чым зарабляеш» — і падштурхнуў мяне да большай рызыкі і выпрабаванняў», — кажа Крыстэн.

Сужэнцы, якія абмяркоўваюць адрозненні ў сваіх фінансавых перакананнях, лепш здольныя прымаць рашэнні разам, якой бы стомнай гэтая практыка ні здавалася напачатку. Пакуль дзеці спяць на заднім сядзенні аўтамабіля, бацькі аналізуюць стан сямейнага бюджэту і правяраюць прагрэс у дасягненні доўгатэрміновых мэт.

Асноўная праблема, якую эксперты бачаць на раннім этапе адносін: кожны з партнёраў занадта часта гаворыць пра тое, што другі партнёр не павінен рабіць са сваімі фінансамі — замест таго, каб абмяркоўваць, што яны хочуць рабіць разам. Варта ставіць агульныя мэты і абмяркоўваць шляхі, як гэтых мэт дасягнуць.

Такія абмеркаванні таксама прадухіляюць дысбаланс улады, пры якім адзін з партнёраў прызначае сябе кіраваць грашыма, кажа Адрыян Уорд, прафесар маркетынгу Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне. Ён выявіў, што адзін з партнёраў часта бярэ на сябе адказнасць за фінансы не таму, што ён больш дасведчаны, а таму, што ў яго іх больш для гэтага часу. Унутраны фінансавы кіраўнік, якога прафесар Уорд называе «менеджарам хатняй гаспадаркі», часта выключае іншага партнёра з працэсу прыняцця рашэнняў. Іншы чалавек адчувае палёгку, але з часам яго фінансавая пісьменнасць цярпіць.

Каб заставацца на адной хвалі ў фінансавым плане, Крыстэн і Бэн Джэймс штомесяц ладзяць сход па сямейных фінансах. Па словах спадарыні Джэймс, размовы пра агульныя пакупкі і аналіз выдаткаў дапамагаюць ім трымаць перад вачыма шырокую карціну.

«Калі вас двое, другі чалавек можа сказаць: «Не, мы не купім новы дом цяпер» або «Мы не можам цяпер набыць новую машыну» — ёсць іншы чалавек, які заўсёды можа цябе зазямліць», — адзначае Кірстэн.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера