Знайсці
24.01.2023 / 13:328РусŁacБел

Лукашэнка: Многія кажуць, што ці то Пуцін, ці то сілавікі кіруюць краінай

Гэта ён заявіў 24 студзеня на нарадзе, прысвечанай грамадска-палітычнаму становішчу ў краіне.

«Я даручаў адміністрацыі з удзелам грамадскасці прапрацаваць гэтае пытанне і прыкласці яго рашэнне. Ну чаму з удзелам грамадскасці. Многія кажуць, што вось Лукашэнка тут ужо не кіруе краінай, ці то Пуцін, ці сілавікі кіруюць краінай, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

— Я ўжо на гэтую тэму неяк выказваўся і хачу падкрэсліць. Я выконваю свае абавязкі згодна з Канстытуцыяй сваёй краіны, як кіраваў краінай, так і кірую.

Што тычыцца сілавікоў, то пагадзіцеся, яны адыгралі сваю ролю ў 2020 годзе. Яны тады не падвялі мяне ў цэлым.

Касякі тады былі ў кожнага. Але ў цэлым яны выконвалі пастаўленыя задачы. Яны ведаюць і я ведаю, што адбылося, і як мы супрацьстаялі кожную хвіліну. Я быў у тэме, аддаваў адпаведныя распараджэнні, і сілавыя падраздзяленні не спатыкнуліся, не адступілі і нідзе па вялікім рахунку не праваліліся. Вядома, я сёння ўлічваю іх меркаванне. Для мяне вельмі важнае меркаванне маіх хлопцаў, якія служаць сёння ў спецпадраздзяленнях: «Альфа», «Алмаз», АСАМ, АМАП, вайсковыя людзі, якіх мы прыцягвалі для таго, каб навесці парадак. Унутраныя нашы войскі — хлопцы стаялі тут насмерць. Вядома, я бязмерна іх паважаю, аддаю належнае і ўлічваю іх меркаванне», — заключыў Лукашэнка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Не дарма кажуць/адказаць/
24.01.2023
Дык гэта ж факт, што лукашэнка на ўсё дазвол пытае ў пуціна
0
Пеця/адказаць/
24.01.2023
Пуцiнскi гуляйтэрчык нiхто i зваць нiяк
0
крот/адказаць/
24.01.2023
як кіраваў краінай, так і кірую
- пад пільным наглядам і ў поўнай адпаведнасці з інструкцыямі Пуціна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера