Знайсці
24.01.2023 / 12:299РусŁacБел

Вырашаць, каму можна вярнуцца, а каму не, будзе спецыяльная камісія на чале з генпракурорам

Пра гэта паведаміў сам Андрэй Швед, які камісію і ўзначаліць.

Фота: БелТА

«Прынятае прынцыповае рашэнне: будзе створаная міжведамасная камісія, якую ўзначаліць генеральны пракурор. У склад гэтай камісіі будуць уключаныя прадстаўнікі грамадскасці, дэпутацкага корпусу, службовыя асобы дзяржаўных органаў. Тыя, хто знаходзіцца за мяжой, жадае вярнуцца на радзіму, але чагосьці баіцца, будуць мець магчымасць звярнуцца (інфармацыя будзе размешчаная ва ўсіх сродках масавай інфармацыі) у камісію і атрымаць адпаведныя тлумачэнні — аб магчымасці вярнуцца, аб наяўнасці альбо адсутнасці нейкіх прэтэнзій з боку дзяржаўных органаў да гэтай канкрэтнай асобы», — расказаў генеральны пракурор.

Генпракурор Швед мае рэпутацыю ястраба, ён адна з цэнтральных постацяў у арганізацыі масавых рэпрэсій і парушэнняў законнасці ў 2020—2022 гадах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
24.01.2023
А хто сказаў, што ўздоўж мяжы стаіць натоўп беларусаў, і жадае сюды вярнуцца? Цяжка, кінуўшы ўсё, жыць на новым месцы, а жыццё ў Польшчы, ва Украіне, Літве, Грузіі вельмі адрозніваецца ад нашага, але чалавек такая істота, што і да турмы, і да вайны, і да выгнання прыстасуецца. Глядзі, каб словы твае "Я віжу сябе на пенсіі ў Расеі ў агародзе" у хуткім часе не здзейсніліся. Нейкую лухту нясуць. Каго вернем, дык большымі ябацькамі будуць, чым тыя дурні, што ля метро Уручча па суботах і нядзелях з чырвонымі насамі стаяць з ЧЗ сцягамі.
0
Всё верно/адказаць/
24.01.2023
Ёсік, а ведь действительно всё идёт к пенсии на огороде России, особенно для лукашенко и высокопоставленных ябатек...
 Он уже мечтал путешествовать и отдыхать, на пенсии, по России....
24.01.2023
Швед помогал шейману и «следствию» о взрыве Метро в Минске не выйти на самих себя, за что и получил генерального прокурора. Но скоро всей этой гоп компании придется за все ответить.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера