Знайсці
24.01.2023 / 12:4219РусŁacБел

Святлана Курс: Не прымаю, што нам, нашчадкам Яські, гаспадара з-пад Вільні, адмаўляюць у гонары

Вядомая пісьменніца выказалася ў сябе ў фэйсбуку наконт таго, што ў Варшаве на ўрачыстасці з нагоды 160-годдзя пачатку антырасійскага паўстання 1863 года не згадалі ўнёсак беларусаў.

«Я ўсё-ткі выкажуся, і выкажуся так, як мне Бог на душу паклаў, не стрымліваючыся. Я глыбока расчараваная і абражаная тым, што ўчора нашаму народу не далі слова сказаць і вянок пакласці на святкаванні 160-годдзя нашага агульнага паўстання. Нібыта наша слова, наша кроў і наша смерць нічога не вартыя. Гэта было зроблена, я падазраю, на запыт украінскай дзяржавы.

Я разумею іх горыч і боль. Але не прымаю і не прыму таго, што нам, нашчадкам Яські, гаспадара з-пад Вільні, адмаўляюць у гонары.

Таму што ў турмах і магілах і цяпер дзясяткі тысяч нашых змагароў. А іншыя ў тулянні, бяздом’і, паняверцы, адрэзаныя ад Бацькаўшчыны і сям’і, ад сваіх бацькоў старых, якіх не могуць дагледзець і пахаваць. Але ведаеце што? Мы і гэта знясём з годнасцю і стойкасцю, бо мы разумныя, гордыя і стойкія, закаханыя ў свой край і ў агульную чалавечнасць. І мы можам дзяліць волас начацвёра.

Я ганаруся не тым, што нарадзілася беларускай — бо мы таго не выбіраем — а тым, што я сто тысяч разоў выберу ёй быць. Жыве Беларусь. Памятайма нашых герояў і гераінь».

Зяленскі павіншаваў са 160-годдзем паўстання 1863 года, не згадаўшы Беларусь і беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Арнольд/адказаць/
25.01.2023
Яна слушна кажа і хочацца дадаць, што беларусам усім без выключэння крэтычна не хапае гонару, ім бы вітаміны якія папіць для падвышэння гонара але такіх няма.
8
Valadzimir/адказаць/
25.01.2023
Грышка , Вы сваім параўнаньнем "пераблыталі божы дар зь яешняй".
0
Грышка /адказаць/
26.01.2023
Valadzimir, Не, Valadzimir. На жаль, вы блытаеце быць героем зь перамогаю. Але не заўсёды героі перамагаюць. Чытайце клясычную літаратуру, Біблію, царкоўную гісторыю, сучасную гісторыю: там героі часам не перамагаюць. Чаму? Бо герой не пераможца. Герой ёсьць чалавек, які перад абліччам нягод і варожасьці дэманструе мужнасьць, характар і вернасьць, і тым самым натхняе іншых, як паказаў Кастусь Каліноўскі ў сваёй працы любові да беларускага народу ды ягонай мовы, культуры, свабоды й будучыні. Ён сапраўды герой Беларусі. Няхай спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе. І няхай ягоныя сыны й дочкі па духу пераважаюць у Беларусі. Жыве Беларусь! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера