Знайсці
24.01.2023 / 12:45

«Аватар»-2 зарабіў звыш двух мільярдаў даляраў у сусветным пракаце 

Джэймс Кэмеран стаў адзіным рэжысёрам у свеце, у якога адразу тры фільмы ўвайшлі ў спіс самых касавых за ўсю гісторыю кінематографа.

Фота: twitter.com/officialavatar

Фільм «Аватар: Шлях вады» (Avatar: The Way of Water) пры бюджэце ў 350—460 млн даляраў сабраў у сусветным пракаце 2,02 млрд. даляраў. Тым самым ён стаў шостым самым касавым фільмам у гісторыі, які пераадолеў паказчык у 2 млрд. даляраў, піша TMZ.

Характэрна, што сярод 6-ці такіх фільмаў тры былі зняты Джэймсам Кэмеранам: «Тытанік» і два «Аватара», прычым першая частка «Аватара» ўсё яшчэ займае тытул самага касавага фільма ў гісторыі кінематографа — 2,92 млрд. даляраў.

Фільмы са зборамі звыш 2 млрд даляраў: 

  1. «Аватар» (2009) — 2,92 млрд. даляраў;
  2. «Мсціўцы: Фінал» (2019) — 2,8 млрд. даляраў;
  3. «Тытанік» (1997) — 2,2 млрд. даляраў;
  4. «Зорныя войны: Абуджэнне сілы» (2015) — 2,1 млрд. даляраў;
  5. «Мсціўцы: Вайна бясконцасці» (2018) — 2,05 млрд. даляраў;
  6. «Аватар: Шлях вады» (2022) — 2,02 млрд. даляраў.

Раней Джэймс Кэмеран заявіў выданню Metro, што франшыза «Аватар» будзе складацца з 5 частак, прычым трэцяя, паводле яго слоў, ужо знята і рыхтуецца да рэлізу.

«Мы ўжо знялі ўвесь трэці фільм, так што зараз ідзе пашыраны постпрадакшн, каб накласці ўсю гэтую CG-магію. А потым будуць зняты «Аватар 4» і «Аватар 5». У нас нават у гатовым выглядзе ўжо ёсць пэўны фрагмент 4-га фільму», — распавядае Кэмеран.

У сваім іншым інтэрв'ю ён раскрыў больш падрабязнасцей наконт трэцяга фільму. У ім гледачам будзе прадстаўлены «негатыўны» вобраз жыхароў Пандоры ў асобе новага і пакуль невядомага попельнага племя, «якое ўвасабляе агонь».

Чытайце яшчэ:

«Аватар 2: шлях вады», альбо Другое пагружэнне ў Пандору

Ціханоўская, цытуючы Каліноўскага, замяніла адно слова. Сацсеткі адрэагавалі

Топ серыялаў ад журналістаў «Нашай Нівы». Некаторыя з іх дакладна стануць адкрыццём для вас

На VOKA выйшаў мультфільм «Суперсямейка 2» у беларускім дубляжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31