Знайсці
23.01.2023 / 19:312РусŁacБел

«Санта» адкрыла першыя адноўленыя крамы «Віталюр» — пакуль без рэбрэндынгу

Кампанія «Санта-Рытэйл» перазапускае крамы «Віталюр», якія перайшлі пад яе кіраванне. Як расказалі ў прэс-службе кампаніі выданню Office Life, пакуль што гэтыя крамы захаваюць ранейшыя шыльды, знаёмыя фасады і звыклы інтэр'ер.

Фота: Office Life

У Мінску ўжо адкрыліся сем «Віталюраў».

Першыя абноўленыя крамы з'явіліся па адрасах Пушкіна, 24, Лабанка, 26 і Філімонава, 10. Перазапуск прайшлі і супермаркеты на Галадзеда, 34-а ў Чыжоўцы, на вуліцы Касманаўтаў, 5-а ў Малінаўцы, на фермерскім рынку «Валяр'янава» на Лагойскай, 5-а, а таксама крама ў аграгарадку Гатава на Металургічнай, 18-а. Астатнія крамы абяцаюць адкрываць па меры гатоўнасці.

Прадстаўнікі «Санты» дадалі, што ставяць мэтай адкрываць аб'екты з поўнай асартыментнай загрузкай, а таксама максімальна захаваць наяўны персанал.

Па словах дырэктара ТАА «Санта Рытэйл» Аляксандра Чуйко, на першым этапе гандлёвыя аб'екты захаваюць сваю назву, а да пытання рэбрэндынгу кампанія пяройдзе пазней. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
витаю/адказаць/
23.01.2023
а можа і не пяройдзе...
0
даведка/адказаць/
23.01.2023
«Санте», главное, забрать у «Виталюра» страницу в социальном сети «Вконтакте», где подписчиков больше. ))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930