Знайсці
23.01.2023 / 17:10РусŁacБел

Беларускі інстытут навукі і мастацтва абраў новага старшыню

21 студзеня 2023 года адбылося пасяджэнне Управы Беларускага інстытута навукі і мастацтва, першае пасля адыходу шматгадовага старшыні Інстытута доктара Вітаўта Кіпеля, які памёр 3 снежня мінулага года.

На пасяджэнні былі абмеркаваныя арганізацыйныя пытанні і творчыя планы. Аднагалосна выканаўчым старшынёй БІНіМа абраны доктар Юрка Кіпель.

Быў ухвалены план працы на 2023 год, абмеркаваныя ідэі на 2024-ы. Па-ранейшаму плануецца выданне альманаха «Запісы БІНіМ», кніг, прысвечаных беларускай эміграцыі і яе культурнай спадчыне. Прынятае рашэнне аб стварэнні інтэрнэт-сайта Інстытута.

Удзельнікі пасяджэння выказалі таксама падзякі за падтрымку і спадзевы на будучую супрацу Беларускай фундацыі Крачэўскага, Культурніцкай і адукацыйнай фундацыі Орса-Рамана, Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Управа БІНіМа і сям’я Кіпеляў дзякуе ўсім, хто даслаў ахвяраванні на Інстытут у памяць доктара Вітаўта Кіпеля.

Чытайце таксама:

Памёр Вітаўт Кіпель

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930