Знайсці
24.01.2023 / 09:271РусŁacБел

Чаму закрыўся Prime Hall? Вядомая адна з версій 

«Прайм Хол», які належыць бізнэсмену Паўлу Тапузідзісу, абвясціў пра сваё закрыццё. Закрыцца яму дапамаглі па ўсёй «класіцы жанру» з пажарнікамі і камунальнікамі. Але абазнаныя назіральнікі выказваюць здагадку, што незвычайны наезд на адзін з бізнэсаў Тапузідзіса — гэта ўкол з боку «бізнэсмена ўдачы» Алексіна. 

Канцэрт у Prime Hall. Скрыншот з інстаграма клуба

Пра дэталі канфлікту паміж Тапузідзісам і Алексіным мы паведамлялі раней. Канфлікт разгарэўся на фоне санкцый у дачыненні да тытунёвай, калійнай і дрэваапрацоўчай сфер — стала немагчыма вазіць кантрабандныя цыгарэты, на рынку ўзнікла перавытворчасць, і Аляксей Алексін пачаў ваяваць з Тапузідзісам (у якога таксама ёсць тытунёвая фабрыка) за ўнутраны рынак. 

Чытайце таксама: Алексін душыць Тапузідзіса. І блізкі да поспеху

«А столькі цыгарэт на ўнутраным рынку не трэба — таму Алексін не вельмі па-джэнтэльменску душыць Тапузідзіса, карыстаючыся сваім уплывам і блізкасцю да ўплывовых асоб на самым версе», — расказвалі «Нашай Ніве» суразмоўцы з тытунёвай сферы. 

Першым ударам на гэтай «вайне» стала пралабіраванае Алексіным змяншэнне квот на выраб цыгарэт для фабрыкі Тапузідзіса.

Фактычна, Тапузідзіс цяпер можа вырабляць роўна столькі цыгарэт, колькі можа прадаць у сваёй уласнай сетцы «Карона». І не больш. У іншыя сеткі яго не бяруць. 

«Але Тапузідзіс таксама ведае, да каго можна схадзіць і паскардзіцца на Алексіна, што тут можна зрабіць і як.

Таму гэтыя скаргі на «Прайм Холл», закрыццё — сігналы, што «давай ужо закругляцца, бо мы і іншае закрыем», — такую трактоўку падзей мы пачулі ад сталічных назіральнікаў. 

Абвестка аб закрыцці вялікай канцэртнай залы «Прайм Хол», дзе праводзіліся ў тым ліку і мерапрыемствы для дзяржаўных арганізацый, з'явілася 15 студзеня. «З тэхнічных прычын», — пазначана на сайце. Нумар тэлефона, указаны як кантактны, не адказвае, высветліць дэталі тэхнічных прычын нам не ўдалося. 

Чуюцца таксама версіі аб «чыста палітычных» прычынах закрыцця «Прайм Хола» ў якасці свайго роду прафілактыкі. Але незразумела, што магло б паслужыць прычынай. 

Апошнім часам «Прайм Хол» у сацсетках рэкламаваў толькі выканаўцаў без палітычнай пазіцыі: Бузаву, Максім, «Отпетые мошенники», «Стрелки» і г.д. 

Хіба што разам з гэтым у «Прайм Холе» прайшлі баі ММА — у цэнтры афішы мерапрыемства было размешчанае фота байца Уладзіслава Навіцкага, які пацярпеў за свае погляды і нейкі час правёў у СІЗА па «народным» артыкуле 342 КК. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
10
Ха-ха
36
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
0
Ёсік/адказаць/
24.01.2023
Адкуль столькі тытуню завозяць у Беларусь? Вось што трэба ўключыць у санкцыйны пакет. Я памятаю, як рух па праспекце перакрылі, калі знікла Астра. Тады ў касах стадыёна Дынама пад пільнай аховай амапа па два пачакі цыгарэт на твар адпускалі. Нацыя стане здаравейшай, альбо лютай.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930