Знайсці
23.01.2023 / 09:084РусŁacБел

Украінскі генштаб ускосна пацвердзіў паўакружэнне Бахмута

Украінскі генштаб у зводцы на раніцу панядзелка ўскосна пацвярджае, што расійскія войскі як мінімум блізкія да таго, каб узяць Бахмут у аператыўнае акружэнне, гэта значыць, перарэзаць асноўныя шляхі да яго.

Фота AP

Сярод населеных пунктаў, у раёне якіх украінскія вайскоўцы ў апошнія суткі адбівалі атакі, у ранішняй зводцы з'явілася вёска Ступачкі. Гэтая вёска размешчаная на дарозе, якая злучае Бахмут з горадам Канстанцінаўка, які быў для гарнізона Бахмута важным вузлом забеспячэння.

Ідуць баі, згодна са зводкай, і ў самім Бахмуте.

Пры гэтым генштаб піша ў зводцы, што на ліманскім, аўдзееўскім і запарожскім кірунках расіяне «вялі беспаспяховыя наступальныя дзеянні», а на бахмуцкім кірунку — «працягвалі наступальныя дзеянні».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Реалистка/адказаць/
23.01.2023
Танкаў як не было так і нябудзе, не дай Бог
1
Танкаў як не было так і нябудзе /адказаць/
23.01.2023
Реалистка, не Бог гэта вырашае, а чалавек. Так званым еўрапейскім хаўруснікам не над та цікава перамога Украіны, мабыць у іх ёсць нейкія іншыя больш "важныя" справы.
23.01.2023
Танкаў як не было так і нябудзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера