Знайсці
22.01.2023 / 23:41 29

Ціханоўская пракаментавала сваю прамову са змененай цытатай Каліноўскага

Падчас мерапрыемстваў, прысвечаных 160-й гадавіне пачатку паўстання 1863—1864 гадоў, Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай. Яна згадала Кастуся Каліноўскага, але замяніла слова «маскаль» у вядомай цытаце на «чужую ўладу».

Фота: Офіс Ціханоўскай

У сацсетках не ацанілі гэту паліткарэктнасць.

Ціханоўская, цытуючы Каліноўскага, замяніла адно слова. Твітар адрэагаваў

Ціханоўская пракаментавала сваю прамову і рэакцыю на яе:

«Сябры, я ведаю, што змененыя словы Каліноўскага ў маім выступе выклікалі абурэнне. У арыгінале цытата гучыць так: «Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе». Я прызнаю, што менавіта так павінны цытавацца яго словы.

Гэтае пасланне Каліноўскага актуальнае і сёння: беларусы тады зажывуць шчасліва, калі над імі не будзе чужой акупацыйнай улады. А пад чужой уладай маецца на ўвазе і Лукашэнка, і Расія, якая спрабуе знішчыць нашу дзяржаўнасць.

І я хачу паўтарыць тое, што паўтараю ўжо практычна год: Расія — агрэсар, Лукашэнка і Пуцін — ваенныя злачынцы».

Ціханоўская: Імя Кастуся Каліноўскага працягвае нас натхняць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
184
label.reaction.facepalm
40
label.reaction.smile
14
label.reaction.omg
4
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
6
1
на фото смотрю / адказаць
23.01.2023
а шубка-то чебурашковая
1
За Зянона / адказаць
23.01.2023
І што гэта было?,

"наша" лідэрка?
мо ваша лідэрка?

Наш лідар - Зянон Станіслававіч Пазьняк і рух "Вольная Беларусь" - глядзі іх відые на канале "Вольная Беларусь"
https://www.youtube.com/channel/UCyxzZOsmyKnEI7t03FsQhLA

1
Ыўк / адказаць
24.01.2023
Не такі як ёсць, ты не разумееш, гэта ✨ іншае ✨
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31