Знайсці
22.01.2023 / 15:357РусŁacБел

Ціханоўская: Імя Кастуся Каліноўскага працягвае нас натхняць 

Cёння ў Вільні Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных 160-й гадавіне пачатку паўстання 1863—1864 гадоў. Разам з прадстаўнікамі ўсіх чатырох народаў: літоўскага, польскага, украінскага і беларускага — яна ўзяла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі і ўскладанні кветак у капліцы на могілках Росы, дзе ў лістападзе 2019 года былі перапахаваныя парэшткі пакараных смерцю паўстанцаў, знойдзеныя на Замкавай гары.

Фота: Офіс Ціханоўскай

Падчас удзелу ў гэтым мерапрыемстве ў прысутнасці прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і амбасадараў Польшчы і Украіны ў Літве Святлана Ціханоўская выступіла з невялікай прамовай.

У ёй лідарка беларускага дэмакратычнага руху падкрэсліла, што паўстанне 1863 года аб'ядноўвае Літву, Польшчу, Украіну і Беларусь, а апошнія падзеі ў Беларусі і Украіне паказваюць, што мэты і ідэі паўстанцаў трэба адстойваць безупынку. 

Фота: Офіс Ціханоўскай

Паводле яе, паўстанцы перадалі і нам тую сілу, якую знайшлі тады ў сабе:

«Гэтая сіла — у любові да сваёй зямлі, любові да свайго народа. Гэтая сіла — у свабодзе, гэтая сіла — у смеласці, якую кожны з нас здольны знайсці ў сабе, каб здзейсніць подзвіг».

Акрамя таго, Ціханоўская адзначыла слушнасць словаў Кастуся Каліноўскага, што шчаслівае жыццё народа магчымае толькі без чужой улады над ім.

«Мы хочам будаваць Беларусь свабоднай і незалежнай дзяржавай, і імя Кастуся Каліноўскага працягвае натхняць нас у гэтай справе», — сказала яна.

Фота: Офіс Ціханоўскай

«Каліноўцы-добраахвотнікі адстойваюць гонар Беларусі на палях баёў ва Украіне, студэнты-каліноўцы — за партамі ў польскіх універсітэтах. А нашых міжнародных сяброў мы збіраем штогод на Форум Каліноўскага тут, у Вільні, у літоўскім Сейме», — падкрэсліла Ціханоўская і выказала ўпэўненасць, што «ў кожнай беларускай сям'і ёсць свой Каліноўскі — той, хто дае вам сілы на барацьбу і не дае спыніцца, нават калі здаецца, што ўжо няма надзеі». Для яе самой і яе дзяцей — гэта муж і бацька Сяргей Ціханоўскі, які пакутуе, але не здаецца ў лукашэнкаўскіх вязніцах.

«Я не магу здрадзіць мары маіх дзяцей вярнуцца дадому і хутчэй абняць бацьку. Мы не можам здрадзіць тым марам, якія аб'ядноўваюць нас і нашых герояў. Не можам здрадзіць памяці пра іх. Не можам і не маем права не змагацца за свой дом.

І нягледзячы на тое, што трагічная гісторыя паўтараецца, і сёння нашыя народы зноў вымушаныя супрацьстаяць вялізнай імперыі, — я ведаю, што мы пераможам. 

Ведаю, што ўсе мы вернемся дадому. І ведаю, што Беларусь у хуткім часе вернецца ў Еўрапейскую сям'ю, якой належыць гістарычна»,

— завяршыла прамову Ціханоўская, прамовіўшы на заканчэнне даўні лозунг «За нашу і вашу свабоду!» на трох мовах — беларускай, літоўскай і польскай.

Чытайце таксама:

1863—2023. А ці быў сэнс у тым паўстанні? І ці правільна зрабіў Каліноўскі, што адмовіўся ад эміграцыі?

«Каго любіш? — Люблю Беларусь!» Гісторыя жыцця Кастуся Каліноўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
23.01.2023
feafania,Касцюшка ня мога ваяваць за адзіную польскую нацыю, бо нацый у той час не існавала, гэта прадукт другой паловы 19 ст. Касцюшка ваяваў за Рэч Паспалітую двух народаў. А Касцюшка сапраўды быў літвінам, бо паходзіць са старажытнага праваслаўнага рода і ўсе свае ўзнагароды перадаў у Косава.
0
Жыве/адказаць/
23.01.2023
В июне 1794 года в одном из своих обращений Тадеуш Костюшко писал: <<Литва! Земляки и соотечественники мои! На вашей родился земле и в пылу праведной своей Отчизне откликается во мне наиособенная привязанность к тем, из среды кого начал я жизнь>>. Горячим желанием Костюшко было вместе со своими земляками-литвинами бороться за свободу родного края.
0
Монро/адказаць/
23.01.2023
Мірон, А на каком ей еще и говорить, коли практически вся Беларусь русскоязычная? Толку что Позняк и местные националисты шпарят на мове? Результат то "адраджэння" белорусов нулевой? И потом не язык красит человека, а культура, мозги, воспитание.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера