Знайсці
20.01.2023 / 23:461РусŁacБел

Беларус увайшоў у топ-50 гандбалістаў свету

Нарвежскі партал TV2 апублікаваў топ-50 гандбалістаў па выніках 2022 года. Беларускі гулец польскага клуба «Кельцэ» Арцём Каралёк размясціўся ў гэтым рэйтынгу на 12-м месцы, піша «Трыбуна».

«На наш погляд, [Каралёк] найлепшы лінейны ў свеце, які заслужыў месца ў камандзе ўсіх зорак Лігі чэмпіёнаў у мінулым сезоне.

У беларуса бліскучая тэхніка, і ён проста фантастычны ў выкарыстанні прасторы на лініі», — гаворыцца ў матэрыяле нарвежскага выдання.

Раней паведамлялася, што Каралёк улетку мае перайсці ў іспанскую «Барселону». Хоць кантракт яшчэ не падпісаны, але папярэднія дамоўленасці ўжо дасягнутыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
1
Пан Усялян/адказаць/
21.01.2023
Гонар і годнасць!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930