Знайсці
23.01.2023 / 20:45 3

Некаторыя людзі абразаюць краі губак для мыцця посуду. Ці мае гэта сэнс?

Кухонныя губкі адны з самых брудных рэчаў у нашай кватэры. На іх збіраецца вялікая колькасць бактэрый.

Фота: vecteezy 

Кухонныя губкі — гэта базавая рэч на нашай кухні, якую мы ўжываем штодня. Некаторыя людзі абразаюць ражкі губак. Навошта яны гэта робяць?

Трэба адзначыць, што кухонныя губкі адны з самых брудных рэчаў у нашай кватэры. На іх збіраецца вялікая колькасць бактэрый, для якіх цяпло і вільгаць — ідэальныя ўмовы для размнажэння. 

Часам, калі мы мыем посуд ці праціраем стол, то не ачышчаем паверхні, а распаўсюджваем бактэрыі, якія знаходзяцца на губках. Не ўсе ведаюць, што адну і тую ж губку нельга выкарыстоўваць для розных мэтаў. Абразанне ражкоў павінна ў некаторай ступені дапамагчы вам прадухіліць гэта. 

Абразаючы ражкі губак, мы пазначаем тую ці іншую губкі. Тая, у якой абрэзаныя ражкі, можа, напрыклад, выкарыстоўвацца толькі для мыцця посуду або, наадварот, толькі для працірання стальніц. У нашай памяці ёсць такая асаблівасць: значна лягчэй запомніць іншую форму, чым іншы колер.

Ці мае сэнс абразаць ражкі губак? Гэта залежыць ад абставін. Некаторыя людзі заяўляюць, што ніколі не блытаюць губкі, таму што проста захоўваюць іх у розных месцах. Аднак для іншых гэты спосаб можа быць карысным.

Чытайце яшчэ:

Рэцэпт на выхадныя. Глінтвейн

Загадка. Вы можаце адгадаць яе ўсяго за хвіліну?

У Егіпце знайшлі 16-метровы папірус з тэкстамі з «Кнігі мёртвых»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Vir / адказаць
23.01.2023
О!
0
хх / адказаць
23.01.2023
"У нашай памяці ёсць такая асаблівасць: значна лягчэй запомніць іншую форму, чым іншы колер."

ну гэта як каму. тым больш, што ёсць дальтонікі ці тыпу таго. ёсць увогуле сляпыя. тады форма.
у нас увогуле ў кожнага розная памяць.

пачынаючы з - жаночая-мужчынская. у кожнай свае ўласцівасці
24.01.2023
гэтая дрэнь не перапрацоўваецца, лепей выкарыстоўваць анучкі. як забрудзілася - выкінуў і забыўся, і тлушчам так не насмоктваецца. 
нвшым унукам дакладна бокам вылезуць усе тыя губкі, пакеты, супэрхімія. Напрыклад у Нямеччыне ужо зараз у садках забараняюць рыбу, бо ў ёй мікраплястыку ў небястпечнай колькасьці
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31