Знайсці
20.01.2023 / 18:28РусŁacБел

Пуцін зняў дарадцу сакратара Рады бяспекі Расіі, які заклікаў да «дэсатанізацыі» Украіны

Памочнік сакратара Рады бяспекі Расіі Аляксей Паўлаў зняты з пасады па ўказе Уладзіміра Пуціна. Прычыны звальнення ў дакуменце не названыя.

Летась Паўлаў прыцягнуў увагу заявай аб неабходнасці «дэсатанізацыі» Украіны. У інтэрв'ю ён сказаў, што з 90-х гадоў ва Украіне павялічвалася колькасць паслядоўнікаў рэлігійных сектаў, а пасля 2014 года кіраўніцтва краіны вырашыла «забараніць сапраўдныя каштоўнасці, якія нясуць праваслаўная вера, іслам і іудаізм».

Паўлаў сказаў, што ў выніку з Украіны зрабілі «таталітарную гіперсекту», а «ўлада заможных у Кіеве першай ператварылася ў ваяўнічых фанатыкаў, чые погляды прама супрацьлеглыя поглядам нармальных людзей».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031