Знайсці
20.01.2023 / 21:02

Гелевы манікюр здольны выклікаць рак

Як у салонах, так і ў хатніх умовах для манікюру часта выкарыстоўваюць ультрафіялетавыя лямпы-сушыльні. Гэтыя прылады дапамагаюць хутка высушыць гелевы лак. Навіна, якая засмуціць многіх жанчын: УФ-лямпы для манікюру могуць выклікаць рак.

Фота: flickr.com

Даследчыкі з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега высветлілі, што выкарыстанне УФ-лямпаў для манікюру вядзе да смерці клетак і клетачных мутацый, якія выклікаюць рак. Нягледзячы на гэта, такія лямпы часцей за ўсё прадаюць, асабліва не ўдакладняючы іх магчымую рызыку для здароўя, піша Nature Communications.

Людміл Аляксандраў, прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта, тлумачыць: «Калі паглядзець на тое, як апісваюць гэтыя прылады, то іх маркіруюць як бяспечныя, нібыта там няма пра што клапаціцца. Але, наколькі нам вядома, ніхто па-сапраўднаму не вывучаў да сённяшняга моманту ні самі лямпы, ні тое, як яны ўплываюць на чалавечыя клеткі на малекулярным і клеткавым узроўнях». Прафесар Аляксандраў і яго калегі пабачылі ў медыцынскіх выданнях звесткі пра людзей, якія рэгулярна рабілі гелевы манікюр (напрыклад, мадэлі), і пра тое, што ў іх на пальцах развіліся рэдкія формы раку.

У залежнасці ад даўжыні хвалі ультрафіялетавыя промні дзеляць на тры катэгорыі: UVA, UVB i UBC. Звычайна УФ-лямпы для манікюру выпраменьваюць святло, якое падыходзіць пад катэгорыю UVА — доўгахвалёвыя промні ўльтрафіялету. Вядома, што яны адказныя за ўзнікненне загару, а таксама звязаныя з развіццём раку скуры. Аналагічныя лямпы ў салярыях, як ужо даказана, сапраўды спрыяюць развіццю раку, але ж УФ-лямпы для манікюру з гэтага пункту гледжання раней не вывучалі.

Каб выправіць гэта, навукоўцы выкарысталі два тыпы чалавечых клетак — керацінацыты і фібрабласты, а таксама клеткі, выдзеленыя з эмбрыёнаў мышы. Даследчыкі высветлілі, што, калі гэтыя клеткі на 20 хвілін змясціць пад уключаную УФ-лямпу, гэта выклікае смерць 20—30% клетак. Калі ж клеткі змяшчаць пад лямпу 3 разы па 20 хвілін, загіне ўжо 65—70% клетак. І гэта не ўсё: у клетках, што перажывуць выпраменьванне, святло шкодзіць ДНК і мітахондрыям, а таксама выклікае мутацыі, падобныя да тых, што прыводзяць да раку скуры ў людзей.

Такім чынам, навукоўцы сцвярджаюць, што частае ці рэгулярнае выкарыстанне УФ-лямпаў для манікюру шкодзіць чалавечым клеткам. Калі клеткі трапляюць без абароны пад промні UVA і UVB (апошнія таксама прысутнічаюць у лямпах), гэта разбурае ДНК у клетках скуры і выклікае мутацыі, што могуць прывесці да раку скуры.

Чытайце таксама:

«Немкі прасілі зрабіць на пазногцях куфаль піва». Беларускія манікюрніцы расказваюць, як зарабляюць за мяжой

«Ніхто не дае мне больш за 30 гадоў, але на гэта я трачу не менш за тысячу рублёў на месяц». Мінчанка — пра пластычную хірургію і рэакцыю мужчын

«Мужчыны павінны быць мужчынамі». У сібірскім ФК «Іркуцк» футбаліста адхілілі ад гульняў з-за ружовага манікюру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2022 2023 2024
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31