Знайсці
19.01.2023 / 23:519РусŁacБел

На дахах дамоў у Маскве заўважылі вайсковую тэхніку

У сацыяльных сетках 19 студзеня з'явіліся некалькі відэазапісаў і фотаздымкаў, на якіх, як сцвярджаецца, паказаны зенітныя ракетна-гарматныя комплексы «Панцыр-С1», усталяваныя на дахах некалькіх будынкаў у Маскве. Сапраўднасць апублікаваных матэрыялаў не пацверджаная, але яны шматлікія і публікуюцца рэсурсамі розных арыентацый, піша «Медуза». 

Тэлеграм-канал Moscow calling распаўсюдзіў некалькі відэазапісаў, на якіх, як сцвярджаецца, паказаны момант устаноўкі ЗРПК «Панцыр-С1» на доме 8 у Цяцерынскім завулку (будынак па гэтым адрасе на «гугл-картах» падобны да будынка на відэазапісах). Яшчэ ў адным роліку, сцвярджае канал, ЗРПК стаіць на даху дома.

Расійскія тэлеграм-каналы, у тым ліку некалькіх «ваенкараў», а таксама заходнія OSINT-спецыялісты, як адзначае «Агенцтва», апублікавалі фатаграфію будынка Міністэрства абароны РФ на Фрунзенскай набярэжнай, дзе, як сцвярджаецца, таксама паставілі «Панцыр-С1».

У пачатку гэтага тыдня ў расійскіх тэлеграм-каналах таксама выклалі фатаграфіі зенітных ракетных комплексаў С-400, якія з'явіліся ў раёне нацыянальнага парку «Ласіны востраў» і на вопытных палях Ціміразеўскай сельгасакадэміі ў Маскве. «Сірэна» паведамляе, што ў «Ласіным востраве» высеклі дрэвы, каб стварыць пляцоўку для ЗРК.

Улады Масквы, а таксама Міністэрства абароны РФ пакуль не каментавалі гэтыя паведамленні.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
94
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
0
0
Аматар/адказаць/
20.01.2023
Гэта нармальная практыка, у ЗША на будынках каля Белага Дома амераканскiя "Эванджэры" размяшчалi, у Паýднёвай Карэе ý Сеуле так сама з напрамку Паýночнай Карэi на будынках размешчаны разлiкi СПА. Новая нармальнась у РФ, галоýнае каб таблеткi ёду ý Маскве раздаваць не сталi, бо гэта ýжо будзе казаць пра намер ужыць ядзерную зброю.
0
Скотобаза/адказаць/
20.01.2023
Деревянные скорей всего. как обычно.
0
Улад/адказаць/
20.01.2023
ЗРПК на даху - гэта можна зразумець. А навошта ўсю машыну туды запёрлі? Яна там ездзіць будзе?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930