Знайсці
19.01.2023 / 19:58РусŁacБел

Алеку Болдуіну выставяць абвінавачванне ў ненаўмысным забойстве аператаркі

Аператарка Галіна Хатчынс загінула на здымках вестэрна «Ржа» ў кастрычніку 2021 года. Ёй было 42. 

Алек Болдуін. Фота: інстаграм акцёра

Болдуін выпадкова стрэліў жанчыне ў грудзі на здымках вестэрна «Ржа» з рэквізітнага пісталета на ранча недалёка ад Санта-Фе ў штаце Нью-Мексіка. У гэтым пісталеце неспадзявана апынуўся баявы патрон. Рыкашэтам у плячо быў таксама паранены рэжысёр фільма Джоэл Соўза, але ён выжыў.

У чацвер акруговы пракурор Санта-Фе Мэры Кармак-Олтвіс паведаміла, што да канца месяца супраць Болдуіна будуць выстаўленыя абвінавачванні. Разам з ім па справе праходзіць і збройніца фільма «Ржа» Ханна Гуцьерэс Рыд.

Загінулая Галіна Хатчынс нарадзілася і вырасла ва Украіне, а кінааператаркай стала ўжо ў ЗША.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
20
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930