Знайсці
19.01.2023 / 16:3820РусŁacБел

«Расчышчаеш дарогу для каланізатараў». Талерчык заклікаў нацыянальна арыентаваных чыноўнікаў не сыходзіць з сістэмы

Заява былога пракурора Алега Талерчыка выклікала спрэчкі ў студыі перадачы «Мне таксама не падабаецца».

Скрын відэа з канала «Мне таксама не падабаецца»

Алег Талерчык кажа, што пакідаць сістэму мела сэнс у 2020 годзе, каб паказаць, што народны пратэст падтрымліваецца элітамі. Цяпер сітуацыя іншая. «На сёння, калі ёсць пагроза незалежнасці, суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, я заклікаю тых свядомых беларусаў, якія яшчэ знаходзяцца ў сістэме, калі яны не здзяйсняюць злачынства, заставацца там.

Людзі, якія беларускаарыентаваныя … якія за незалежнасць, яны павінны быць унутры, павінны трымаць руку на пульсе, каб калі прыйдзе той момант (я ўсё ж такі веру, што гэты момант надыдзе, калі мы зможам вярнуць сабе сваю краіну), каб яны былі там і аператыўна маглі дапамагаць вырашаць тыя пытанні, якія трэба будзе вырашаць».

На яго думку, калі ў нас зараз проста ўсе чыноўнікі выйдуць з сістэмы, расіян «прывязуць паравозам з Расіі».

Алена Жываглод з ініцыятывы «Сумленныя людзі», перапытала: а ці ёсць цяпер у сістэме яшчэ тыя, якія дзейнічаюць у інтарэсах грамадзян?

— Хіба гэта не тыя людзі, якія проста будуць пераабувацца ў скачку? 2020 год быў, яны не выйшлі з сістэмы, яны не выйшлі, калі вайна пачалася. Мы кажам, яны не здзяйсняюць злачынства. А нічога не рабіць — гэта не спрыяць злачынству?

— Кожны на сваім месцы нешта робіць [карыснае], — адказаў Талерчык.

Ён прыводзіць прыклад, што, нават калі праходзіць законапраект, чалавек «можа паставіць коску або прыбраць коску. А начальства цяпер выбіраецца па прыкмеце адданасці бясконцай, яно дурное, і вось чалавек, маленькі чалавек, у тым ліку, вось на такім участку можа рабіць для краіны тое, што ён робіць».

Талерчык кажа, што ў яго бытнасць у органах рабілі менавіта такое, каб законапраект служыў людзям.

Ён кажа, што ў свой адрас ён таксама чуў абвінавачванні, маўляў, працаваў у сістэме, значыць здзяйсняў злачынствы.

— Калі я быў у сістэме, на сваім месцы я зрабіў шмат, каб гэта вось беззаконне, якое расплылося ў дваццатым годзе, каб яно не надышло раней. Які выбар? Выйсці з сістэмы і згінуць? У 2020 годзе была магчымасць — людзі не адважыліся.

Цяпер модна казаць пра «вывучаную бездапаможнасць», яна да чыноўнікаў яшчэ больш дастасоўная, чым у цэлым да беларускага народа.

Суразмоўцы ў студыі не пагадзіліся, што проста заставацца на сваім месцы ў сістэме — гэта дастаткова.

— Я лічу, што наогул не маюць значэння тыя людзі, якія цяпер засталіся, яны настолькі інертныя, яны нічога не зрабілі ў 2020 годзе, нічога не зробяць і ў будучыні.

Яны пяройдуць на бок ці нешта зробяць, калі зразумеюць, што сістэма калапсуе. Калі чалавек упэўнены, што ён гатовы рабіць нешта для будучыні, то, напэўна, мае сэнс рабіць гэта ўжо цяпер, пачынаць працаваць знутры сістэмы, перадаваць інфармацыю, станавіцца інсайдарам. І такія людзі ёсць, так, — сказаў былы дыпламат Павел Слюнькін.

Талерчык удакладніў, што звяртаецца менавіта да патрыётаў, якія хочуць захаваць незалежнасць Рэспублікі Беларусь. На яго думку, памылка — «пакідаць сістэму, калі ты проста расчышчаеш дарогу для каланізатараў, і цябе заменіць больш дурны і яшчэ іншародны элемент. Цяпер пагроза страты суверэнітэту — як ніколі высокая».

Скрын відэа

— Складана пасля ста гадоў рабства (я так называю гэты камунізм, гэтую рэвалюцыю Кастрычніцкую і далейшае) чакаць ад людзей смеласці… Так, у дваццатым годзе праявіліся смелыя людзі, іх аказалася вельмі шмат, але недастаткова, каб змяніць краіну, — сказаў Талерчык.

Ён лічыць, што рэжым пад ціскам Крамля вычышчае ўсё нацыянальнае ў Рэспубліцы Беларусь, каб падрыхтаваць глебу для ўваходжання ў РФ і для поўнай русіфікацыі краіны.

Талерчык кажа, што, акрамя калегаў, якія яму казалі: куды ты лезеш, мы сярэдняе звяно, мы будзем патрэбныя заўсёды, былі калегі, якія казалі: «Алег, а хто будзе Радзіму абараняць, калі Расія нападзе?»

— Для тысяч — гэта такое апраўданне зручнае, што я цяпер раблю нешта добрае, таму што замест мяне хтосьці прыйдзе яшчэ горшы. А куды горш? Яны заўсёды будуць дзейнічаць у інтарэсах таго, на чыім баку сіла, — адказала Жываглод.

Павел Слюнькін таксама заўважыў, што сітуацыя толькі горшае.

«Я баюся, што з такой логікай дойдзе да таго, што ў нас будуць канцлагеры, і яны будуць у печ з чаргі чалавека адводзіць і лічыць, што гэта нічога, затое мы змагары, мы патрыёты», — сказаў ён.

«Іншых людзей у нас няма», — рэзюмаваў Талерчык.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
даведка/адказаць/
20.01.2023
Просто Лукашенко не может не знать об увольнениях чиновников такого уровня, ибо его же помощники-инспектора в регионах предварительно согласовывают всех кадровые решения по ответственным чиновникам вплоть до начальников структурных подразделений на уровне рай- и облисполкомов. 
0
нез'ехаўшая/адказаць/
20.01.2023
а ці не лепш туды з'ехаўшым туды з'ехаўшым парады раздаваць?
20.01.2023
Я надеюсь, что когда повторится подобие 2020го, оставшиеся в системе патриоты не будут в этот раз сомневаться, а выйдут.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера