Знайсці
18.01.2023 / 23:555РусŁacБел

Людзей, што ўскладалі ў Маскве кветкі да мемарыяла загінулым у Дняпры, здаў паліцыі ўраджэнец Дняпра

Выданне SOTA піша, што рэдакцыя высветліла асобы трох сяброў руху SERB, якія напярэдадні, 17 студзеня, выклікалі паліцыю да помніка Лесі Украінцы ў Маскве, дзе ўзнік стыхійны мемарыял у памяць пра загінулых у выніку ракетнага ўдару па Дняпры. Адным з даносчыкаў аказаўся выхадзец з таго самага Дняпра.

Лідар SERB Ігар Бекетаў, вядомы таксама як Гоша Тарасевіч, нарадзіўся і вырас у Дняпры, скончыў там тэатральнае вучылішча. Пра Бекетава-Тарасевіча вядома, што ён здымаецца ў кіно ў ролях другога плана.

Разам з Бекетавым да помніка Лесі Украінцы прыходзілі Пётр Рыбакоў і Аляксандр Петрунько. Апошні ў 2014 годзе ўдзельнічаў у штурме абласной адміністрацыі Харкава, а ў 2017 годзе, як мяркуецца, абліў зялёнкай Аляксея Навальнага.

16 студзеня на Украінскім бульвары ў Маскве каля помніка паэтцы Лесі Украінцы з'явіліся кветкі і цацкі ў памяць аб загінулых у Дняпры ад расійскай ракеты дарослых і дзецях. Хтосьці прынёс да мемарыяла фатаграфію разбуранага дома.

Увечары 17 студзеня паліцыя затрымала каля помніка чатырох чалавек. Як паведамляў праваабарончы праект ОВД-Инфо, аднаму з затрыманых выставілі абвінавачванне ў дробным хуліганстве (арт. 20.1 КаАП). Адваката, які прыбыў да затрыманых, у аддзяленне паліцыі не пусцілі. 

Чытайце таксама:

У Маскве затрымалі людзей, якія ўскладалі кветкі да стыхійнага мемарыяла па ахвярах абстрэлу Дняпра

У Маскве прынеслі кветкі да помніка Лесі Украінкі ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
29
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
66
8
Максим Дизайнер/адказаць/
19.01.2023
Алекс

За себя трынди, а не за всех, оратор
19.01.2023
Слава Украине и Жыве Беларусь!
0
Эмануіл/адказаць/
20.01.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930