Знайсці
18.01.2023 / 23:241РусŁacБел

Труна Вахтанга Кікабідзэ пакрытая ўкраінскім сцягам — рашэнне сям'і

Заўтра ў Тбілісі пахаваюць Вахтанга Кікабідзэ — вядомага грузінскага акцёра і спевака, які памёр 15 студзеня. Развітанне з ім праходзіць пад двума сцягамі.

Вахтанг Кікабідзэ заўсёды быў вялікім сябрам Украіны і любіў бываць там з канцэртамі. У 2013 годзе яму было нават прысвоена званне заслужанага артыста Украіны.

Не заставаўся Кікабідзэ ўбаку і тады, калі Украіна сутыкалася з пагрозамі. У лютым 2022 года ён выступіў з асуджэннем уварвання Расіі ва Украіну, а ў жніўні мінулага года выдаткаваў увесь збор ад свайго юбілейнага канцэрта на дапамогу УСУ.

Улічваючы такую ролю Украіны ў яго жыцці, сям'я Кікабідзэ прыняла рашэнне, што ягоная труна будзе пакрытая двума сцягамі — грузінскім і ўкраінскім.

На пахаванні будзе прысутнічаць міністр культуры Украіны Аляксандр Ткачэнка, які зачытае заяву ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. 

Кікабідзэ пахаваюць на Верыйскіх могілках у Тбілісі, побач з магілай маці. Такім было ягонае ўласнае жаданне.

Чытайце таксама:

Памёр акцёр Вахтанг Кікабідзэ

«Журналіст напісаў, што прыехалі рускія артысты. Нам было крыўдна вельмі». Апошняе інтэрв'ю Вахтанга Кікабідзэ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
33
Абуральна
3
0
Мойша/адказаць/
19.01.2023
Усе разумныя і паспяховыя людзі за Ўкраіну і толькі мазаічныя камуністы супраць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930