Знайсці
18.01.2023 / 22:20РусŁacБел

Выйшаў на волю палітвязень Яўген Чарвінскі

Палітвязень Яўген Чарвінскі выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну зняволення 4 студзеня. За кратамі ён утрымліваўся 2 гады 3 месяцы і 11 дзён, піша «Вясна».

22-гадовы Яўген Чарвінскі быў абвінавачаны ў тым, што з 23 па 24 верасня 2020 года браў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на вуліцы Глебкі ў Мінску, і, уцякаючы ад супрацоўнікаў АМАПа, распыліў газавы пярцовы балончык (ч. 2 арт. 363 КК).

Пацярпелы прапаршчык Сяргей Сяргееў атрымаў тады хімічны апёк абодвух вачэй. Сям'я Чарвінскага перавяла яму 1 500 рублёў за маральную шкоду яшчэ да вынясення прысуду.

Суддзя Андрэй Млечка 24 лістапада 2020 года прызначыў Чарвінскаму 2,6 года калоніі. Тэрмін хлопец адбываў у віцебскай калоніі № 3. 

Вядома, што пры затрыманні яго моцна збілі: былі зафіксаваныя чэрапна-мазгавая траўма і сляды збіцця на твары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930