Знайсці
18.01.2023 / 19:0635РусŁacБел

Сведчанні: Расія перакідвае ў Беларусь жывую сілу ў тым ліку таемна, у цыстэрнах

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад крыніц у Беларусі, Расія выкарыстоўвае чыгуначныя цыстэрны, каб увесці ў зман спадарожнікавае і візуальнае назіранне за перавозкамі.

Ілюстрацыйнае фота. З архіва «Нашай Нівы»

У рэальнасці ўнутры такіх цыстэрнаў знаходзяцца не вадкія грузы, а людзі.

Унутры цыстэрнаў, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», перавозіцца жывая сіла. Ці перавозяць у Беларусь такім чынам або аналагічнымі замаскаванымі спосабамі таксама вайсковую тэхніку і боепрыпасы, мы не ведаем.

Калі вы ведаеце на гэтую тэму больш, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ @nn_editor, на [email protected] ці [email protected]. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

У лютым 2022 года Расія выкарыстала тэрыторыю Беларусі для наступу на Кіеў. Аднак увесну таго ж года расійскія войскі былі вымушаныя адступіць з Кіеўскай, Жытомірскай і Чарнігаўскай абласцей, якія мяжуюць з Беларуссю пад ударамі ўкраінскай арміі і з-за праблем з лагістыкай на празмерна расцягнутым фронце.

Пасля ўдалага ўкраінскага контрнаступу восенню 2022 года Уладзімір Пуцін быў вымушаны правесці ў Расіі частковую мабілізацыю рэзервістаў. Расійскія вайскоўцы пасля гэтага пачалі праходзіць навучанне на беларускіх палігонах. 

Акрамя таго, Расія захоўвае прысутнасць сваіх войскаў на тэрыторыі Беларусі, каб трымаць у напружанні ўкраінскі бок і адцягваць частку ягоных сілаў на прыкрыццё паўночнай граніцы. 

Дакладная колькасць расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі невядомая. Украінскія сілавыя структуры называлі лічбу 10 200 баяздольных вайскоўцаў. 

Таксама на тэрыторыі Беларусі ўвесь час прысутнічаюць расійскія самалёты і ракетныя комплексы — як супрацьпаветраныя, так і ўдарныя «Іскандэры».

Назіральнікі і вайсковыя эксперты лічаць наяўныя пакуль сілы недастатковымі для новай атакі на Кіеў, тым часам украінскі бок працягвае з трывогай назіраць за канцэнтрацыяй сучаснай тэхнікі ў Беларусі.

Атрыманыя «Нашай Нівай» звесткі пра перакідванне расійскіх войскаў пад выглядам цыстэрнаў сведчаць пра тое, што, магчыма, маштабы расійскай прысутнасці ў Беларусі большыя, чым меркавалася раней. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Дзікаватыя, панурыя, шукаюць жонак». Жыхары Асіповічаў пра расійскіх вайскоўцаў

Што думаюць беларусы пра расійскую мабілізацыю. Нечаканыя вынікі даследавання

Што адбываецца на запоўненым тэхнікай палігоне «Лепельскі». Здымак са спадарожніка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
стоп рашизм/адказаць/
19.01.2023
Valadzimir, нет русскому фашизму в виде коричневой имперской идеологии «руzzкого мира»!
0
братья Карамазовы/адказаць/
19.01.2023
Грузите апельсины бочками ТЧК :)))
0
Feces_stream/адказаць/
20.01.2023
Пускай бы их разжижали, чтобы прокачивать по чмопроводу можно было.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера