Знайсці
18.01.2023 / 18:015РусŁacБел

Дар'я Лосік у судзе: Я прыму гэта з гонарам

«Вясна» даведалася, што казала на судзе Дар'я Лосік, жонка палітзняволенага журналіста і блогера Ігара Лосіка, асуджанага на 15 гадоў узмоцненага рэжыму.

На пытанне суда, як Дар'я ставіцца да ўсяго таго, што адбываецца, яна адказала:

«Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам. Але разам са мной пакаралі маю сям'ю, у тым ліку маю малую дачку».

«Так, я не адмаўляю тое, у чым мяне абвінавачваюць. Але прашу зразумець, што апошнія два гады былі вельмі цяжкімі ў маім жыцці. І цяпер мне балюча ўсведамляць, што мая дачка ідзе ў сад або на шпацыр не са мной, дзеліцца сваімі перажываннямі таксама не са мной. Асабіста я ніякай шкоды нікому не нанесла. Вельмі прашу суд улічыць гэты факт пры вынясенні прысуду.

Гатовая панесці пакаранне, калі я заслугоўваю яго. Але мне б вельмі хацелася, каб яно не перашкодзіла маёй дачцэ ў найбліжэйшы час убачыць мяне і сказаць: «Мама, ты смешная, я цябе вельмі люблю», — сказала Дар'я.

Пракурорка запрасіла для Дар'і два гады калоніі. 

Як паведамлялася, падставай для крымінальнага пераследу стала інтэрв'ю, якое абвінавачаная дала ў красавіку тэлеканалу «Белсат», які прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Паводле версіі пракуратуры, у размове з журналістам Дар'я «пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня» і «дала асабістую негатыўную ацэнку дзяржаўным органам, у кампетэнцыю якіх уваходзіць ажыццяўленне крымінальнага пераследу і выкананне правасуддзя».

У Ігара і Дар'і Лосікаў ёсць чатырохгадовая дачка Паўліна, якой цяпер апякуюцца бабулі і дзядулі.

Чытайце таксама:

Для Дар’і Лосік запрасілі 2 гады калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
22
Абуральна
48
3
гоблен/адказаць/
18.01.2023
Игорь, Прикалываетесь, штоле? Или на прокуроршу порчу наводите?
0
Лосік/адказаць/
18.01.2023
[Рэд. выдалена]
0
Беларус/адказаць/
20.01.2023
Дар'я - герой Беларусі. Потым пажыццёва іх сям'я будзе атрымліваць грошы ад тых , хто гэта ўсё робіць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930