Знайсці
18.01.2023 / 17:13РусŁacБел

Урад Літвы дэнансаваў пагадненне з Беларуссю аб памежным супрацоўніцтве

На пасяджэнні 18 студзеня ўрад Літвы прыняў рашэнне дэнансаваць падпісанае 16 гадоў таму пагадненне з Беларуссю аб прынцыпах прыгранічнага супрацоўніцтва. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Літвы.

Падчас пасяджэння літоўскага ўрада. Фота: vrm.lrv.lt

«Рэалізацыя двухбаковага міжурадавага пагаднення з Беларуссю немагчымая ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі і не будзе магчымая ў найбліжэйшы час», — заявіла міністарка ўнутраных спраў Агнэ Білатайце.

Пастанова прынятая з улікам палітычнай сітуацыі ў Беларусі з 2020 года, выкарыстання рэжымам Лукашэнкі мігрантаў супраць краін ЕС і саўдзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны, растлумачылі ў МУС.

Пагадненне аб памежным супрацоўніцтве было падпісана ў Вільні 1 чэрвеня 2006 года. Дэ-факта яно перастала дзейнічаць яшчэ раней за афіцыйнае скасаванне. Яшчэ ў кастрычніку 2020 года Літва прыпыніла фінансаванне бягучых праектаў у рамках трансгранічнага супрацоўніцтва з Беларуссю, а пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны па распараджэнні МУС было спынена ўсё супрацоўніцтва з беларускімі дзяржструктурамі.

Пасля пачатку вайны ва Украіне краіны-суседкі дэнансавалі цэлы шэраг міждзяржаўных дамоў з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Латвія дэнансавала пагадненне аб інвестыцыях з Беларуссю

Украіна дэнансавала пагадненне аб супрацы і кааперацыі з Беларуссю ў ВПК

Украіна разарвала пагадненне з Беларуссю аб суднаходстве

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера