Знайсці
18.01.2023 / 16:363РусŁacБел

Памерла Леакадзія Шышэя

У Літве ў веку 94 гады памерла ўдзельніца беларускага пасляваеннага супраціву Леакадзія Шышэя. Пра гэта паведаміла актывістка беларускай грамады ў Літве Людвіка Кардзіс.

Леакадзія Шышэя (у дзявоцтве Кавальчук) нарадзілася 1 чэрвеня 1928 года. У 1946 годзе далучылася да падпольнай беларускай арганізацыі «Чайка», якая планавала змаганне за нацыянальныя правы, годнасць, культуру, мову, гісторыю, свабоду і незалежнасць беларусаў. Удзельнічала ў першых сходах арганізацыі. У сярэдзіне 1947 года «Чайка» была выкрытая, а Леакадзія — арыштаваная за ўдзел у антысавецкай арганізацыі.

Утрымлівалася ў баранавіцкай турме. Затым была асуджаная на тэрмін 8,5 года. Разам з ёй у ГУЛАГу адбывала пакаранне славутая беларуская паэтка Ларыса Геніюш.

У 1954 годзе вызвалілася з канцлагераў. Пасля вызвалення Леакадзія Шышэя разам са сваім мужам Кастусём Шышэем прыехала ў Вільню, дзе і жыла да канца жыцця. Узнагароджаная медалём «100 гадоў БНР» Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Адам/адказаць/
18.01.2023
Шкада, што так і не дачакалася сапраўды вольнай Беларусі.

Думаю так кожны раз, калі нехта сыходзіць.

Адно спадзяванне, няхай убачаць гэта з нябёсаў.

Канец імперыі оркаў і вольную Беларусь.
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
18.01.2023
Утрымлівалася ў баранавіцкай турме. Затым была асуджаная на тэрмін 8,5 года. 
Ну, і што змянілася з таго часу? Змянілася! Тэрміны зняволення толькі большыя сталі! А далей будзе яшчэ горш! Улічваючы статус Беларусі, як дэ-факта прылучанай да РФ тэрыторыі -- могуць да цябе прыйсці і з кувалдометрам!

P.S. Светлая памяць барацьбітам за волю Беларусі!
0
Грышка /адказаць/
18.01.2023
Вечная ёй памяць. Няхай яна спачывае зь мірам і ўваскрэсьне ў славе. Няхай ейны прыклад беларускае самапавагі й беларускага патрыятызму натхняе новыя пакаленьні.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера