Знайсці
18.01.2023 / 17:041РусŁacБел

Першы, хто паведаміў Зяленскаму пра расійскае ўварванне. Што вядома пра міністра ўнутраных спраў Украіны, які разбіўся на верталёце пад Кіевам

Пры падзенні верталёта ў Браварах загінула кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў Украіны. На борце быў і міністр Дзяніс Манастырскі. Расказваем пра яго асобу.

Дзяніс Манастырскі. Фота: прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў Украіны

Кар’ера палітыка і міністра

Дзянісу Манастырскаму было 42 гады. Пасаду міністра ўнутраных спраў ён займаў з 16 ліпеня 2021-га. У міністэрскім крэсле ён замяніў Арсена Авакава, які сем гадоў кіраваў ведамствам і сышоў у адстаўку. 

Манастырскі адрозніваўся ад свайго папярэдніка стылем кіравання і даваў службам і ведамствам пад сваім крылом аўтаномію.

Міністр быў родам з Хмяльніцкага. Скончыў юрыдычны факультэт Хмяльніцкага ўніверсітэта кіравання і права. Вучыўся ў Інстытуце дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук. Ён кандыдат юрыдычных навук. А таксама аўтар 25 навуковых прац і трох падручнікаў па пытаннях юрыспрудэнцыі.

Да сваёй палітычнай кар’еры Манастырскі працаваў у розных кампаніях. У 2007 годзе быў юрыстам у Hillmont Partners, якая ажыццяўляла юрыдычнае суправаджэнне кампаніі «Квартал-95», адным з заснавальнікам якой быў Уладзімір Зяленскі.

Фота: korrespondent.net

Працаваў таксама ў аналітычным цэнтры «Украінскі інстытут будучыні» — грамадскай арганізацыі, звязанай з Антонам Герашчанкам.

Пазней Манастырскі быў памочнікам дэпутата Герашчанкі. А ў 2019-м быў абраны ў Вярхоўную Раду ад партыі «Слуга народа». Ён кіраваў у ёй камітэтам па праваахоўнай дзейнасці.

Дзяніс Манастырскі ў Вярхоўнай Радзе Украіны. Фота: сацыяльныя сеткі

Вайна Расіі супраць Украіны

У інтэрв'ю Washington Post Манастырскі згадваў, што быў першым, хто 24 лютага паведаміў Зяленскаму, што расійскія войскі распачалі масавы наступ на ўкраінскую тэрыторыю.

Калі вайна пачалася, міністр займаўся расследаваннем ваенных злачынстваў. Паводле яго, за паўтара месяца вайны было зарэгістравана больш за 10 тысяч крымінальных вытворчасцей па факце злачынстваў расійскіх вайскоўцаў і іх памагатых.

Дзяніс Манастырскі на фронце. Фота: censor.net

Манастырскі наладжваў дыялог з міністрамі ўнутраных спраў краін Еўрапейскага Саюза, а таксама з Турцыяй, каб эвакуяваныя ўкраінцы атрымлівалі ўсю неабходную дапамогу.

Ён падтрымліваў захады па ўмацаванні мяжы з Беларуссю.

«Сёння, вядома, мы актывізуем работу ў прыгранічных з Рэспублікай Беларусь раёнах. Мы чуем сігналы аб магчымасці наступу дыверсійна-разведвальніцкіх груп менавіта з гэтай тэрыторыі, таму ўзмоцненая праца Нацыянальнай паліцыі, Узброеных сіл, Службы бяспекі Украіны і іншых органаў, якія сёння адказваюць за бяспеку», — казаў ён у ліпені.

23 жніўня 2022 года Манастырскі быў узнагароджаны ордэнам «За заслугі» III ступені за ўмацаванне ўкраінскай дзяржаўнасці.

Прыватнае жыццё

У міністра засталося двое сыноў.

Яго жонка Жанна Манастырская працуе начальніцай аддзела прадстаўніцтва і судова-аналітычнай працы ў Дзяржаўным бюро расследаванняў.

Дзяніс Манастырскі з жонкай. Фота: @moden.ua

Сыны разам з бацькам практыкавалі актыўны адпачынак і любілі песні Уладзіміра Высоцкага.

Манастырскі старанна аберагаў сваю рэпутацыю, бо спробы знайсці кампрамат на грамадскага дзеяча рабіліся не адзін раз, пішуць украінскія медыя.

У лютым 2021 года Манастырскага, на той момант дэпутата, спрабавалі ўцягнуць у скандал з-за набыцця кватэры ў Кіеве плошчай 97,4 кв. м за 100 тысяч даляраў.

Аднак прадстаўленыя дэкларацыі нічога злачыннага не выявілі. Манастырскі давёў, што нерухомасць купіў пасля таго, як была прададзена ўся яго маёмасць у Хмяльніцкім.

Усяго ў выніку падзення верталёта ў Браварах загінула 14 чалавек, у тым ліку адно дзіця.

Пад Кіевам верталёт упаў на дзіцячы садок. Загінула кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў

СБУ назвала тры версіі авіякатастрофы ў Браварах

Як насамрэч мянялі Медзведчука і камандзіраў «Азова». Невядомыя падрабязнасці

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Джордж/адказаць/
18.01.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера