У Маскве затрымалі людзей, якія ўскладалі кветкі да стыхійнага мемарыяла па ахвярах абстрэлу Дняпра
У Маскве паліцыя затрымала чатырох чалавек каля помніка Лесі Украінкі — стыхійнага мемарыяла ў памяць пра ахвяраў ракетнага ўдару ў Дняпры.
Стыхійны мемарыял у Маскве каля помніка Лесі Украінкі. Фота: t.me/PlushevChannel
Сілавікі затрымалі двух чалавек, якія ўскладалі кветкі. Іншыя двое затрыманых знаходзіліся паблізу.
Сярод затрыманых была жанчына, якая прыйшла ўскласці кветкі разам са сваім сабакам. Яе сілай пасадзілі ў машыну, а сабаку пакінулі на вуліцы. Пасля жывёліну забралі суседзі жанчыны.
Па словах відавочцы, паліцыю выклікалі актывісты праўладнага руху SERB, якія раней прыехалі да мемарыяла.
Чытайце таксама:
У Маскве прынеслі кветкі да помніка Лесі Украінкі ФОТА
0
5
2
0
0
57
Каментары
01
гоблен/адказаць/18.01.2023
[Рэд. выдалена]
250
Грышка /адказаць/18.01.2023
Як кажа назва савецкага фільма 1980 году: «Москва слезам не верит». У «русском мире» няма месца для людзкага суперажываньня. Ганьба!
210
a.hto.tam.idze/адказаць/18.01.2023
Цікава, па якім артыкуле? Можа, за дыскрэдытацыю расейскага войска праз спачуванне загінулым мірным жыхарам на тэррыторыі, якую Расея лічыць часткай рускага свету?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Як выглядалі беларускія чыноўнікі на суботніку
 15
Святлана Курс: Расейцы зайшлі на сваё апошняе кола
 5
МАЗ пахваліўся рэкорднай выручкай за квартал
 4
У Крыме загінуў Z-блогер «Міша з Канады»
 7
Андрэй Дзмітрыеў: Пакуль не веру, што я на волі
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера