Знайсці
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
18.01.2023
Беларусь імкліва вымірае! Калі не за кошт мізэрнай нараджальнасці, то за кошт істотнай эміграцыі. Калі паглядзець, напрыклад, Вікіпедыю, то ўбачым адмоўную дынаміку росту насельніцтва. Было, дапусцім, у нейкім канкрэтным сельскім раёне да 1994 года -- 60 тысячаў жыхароў. Цяпер -- 30 тысячаў. Ну, гэта -- размова пра дужы раён, дзе ёсць нейкая вытворчасць. А калі весці размову пра кволы раён, то там па -- 11-15 тысячаў разам з райцэнтрам засталося. Глыбокае, напрыклад, з-за непатрэбнасці -- забрала ў Шаркоўскага раёна і пошту, і ваенкамат. Жыхары  мястэчка Лужкі з таго ж раёна -- як мне яны самі казалі -- толькі і мрояць, каб  адбыўся нейкі "плебесцыт"  на прэдмет -- "Ці жадаеце вы далучыцца да Глыбоцкага раёна?" Хоць заасфальтуюць дарогу!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера