Знайсці
17.01.2023 / 20:4223РусŁacБел

У Германіі затрымалі Грэту Тунберг

Падчас акцыі пратэсту супраць здабычы бурага вугалю на месцы выселенай вёскі Лютцэрат у нямецкай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія ў аўторак была затрыманая вядомая шведская экаактывістка Грэта Тунберг. Пра гэта піша газета Welt.

Каля 70 кліматычных актывістаў у аўторак сабраліся каля кар'ера буравугальнай шахты Гарцвайлер і былі ачэпленыя паліцыяй. Калі яны рушылі да кар'ера, паліцыя ўжыла спецсродкі.

Тунберг была ў гэтай групе дэманстрантаў. На фотаздымках відаць, што пазней яе забралі супрацоўнікі паліцыі. Фатограф агенцтва dpa заўважыў, што Тунберг спынілі трое паліцэйскіх за 50 метраў, каб правесці асабісты надгляд.

Вядомую на ўвесь свет кліматычную актывістку бачылі незадоўга да гэтага на дэманстрацыі ў абарону клімату, якая пачалася ў суседняй вёсцы Каенберг. Па паведамленнях паліцыі, людзі адкалоліся ад гэтага пратэснага шэсця і накіраваліся да Лютцэрата і кар'ера. Гэта і прывяло да сутыкненняў з паліцыяй.

Сітуацыя ў вёсцы Лютцэрат абвастрылася ў пачатку месяца. Напярэдадні адбыўся знос выселенай вёскі ў сувязі з планамі канцэрна RWE пашырыць адзін з найбуйнейшых буравугальных разрэзаў Германіі Гарцвайлер.

Жыхары Лютцэрата даўно ўжо пакінулі гэты былы населены пункт, атрымаўшы кампенсацыі ад канцэрна. Замест іх там з'явіліся экалагічныя актывісты.

Згодна з пастановай судоў некалькіх інстанцый, вёска павінна быць цалкам вызваленая ад людзей да канца студзеня. Аднак экаактывісты, якія на працягу студзеня перакрывалі дарогі да Лютцэрата, барыкадаваліся ў апусцелых дамах і падпальвалі агароджы.

На гэтым тыдні паліцыя пачала аперацыю па выправаджванні актывістаў і зносе будынкаў. У RWE адзначаюць, што выкарыстанне тэрыторыі Лютцэрата «неабходнае, каб гарантаваць надзейнае забеспячэнне электрастанцый палівам у разгар энергетычнага крызісу».

Чытайце таксама:

Энергакрызіс прымушае еўрапейскія гарады эканоміць электрычнасць. Даследчыкі знайшлі некалькі плюсоў у гэтым

Сонечная энергетыка ў Германіі: усё больш сонца, панэляў і інвестыцый

Вулканічная зіма на доўгія месяцы? Гэта можа нас чакаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
3
Ха-ха
17
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
5
2
Максим Дизайнер/адказаць/
18.01.2023
Молодцы ребята. Дави этих тепличных увальней, любителей центрального отопления, коптить на оповозках и продукты в магазине на полках выращивать.
1
Мойша/адказаць/
18.01.2023
Грэта , дзяўчынка з хіба псіхікі, гээта яе тата сказаў і каб яна не была ў дэпрэсіі ён ёй падкінуў ідэю але ўсе з-за тых жа хібаў яе так званая барацьба выліваецца ў брыжанне слінай, для экалогіі яна нічога ня робіць, карысць ад яе дзеянняў нулявая. Сапраўдную справу робяць тыя, хто працуе над сістэмамі ачысткі якіянаў і паветра, а Грэта толькі агрэсіўна крычыць на эўрапейскіх палітыкаў, хай паедзе пакрычыць на кітайскага лідара ці на лукашэнку
1
Пожалуй/адказаць/
18.01.2023
Ноль в расстановке приоритетов. На сегодня самая большая беда экологии в Европе это действия России. Сколько доп энергии и ресурсов придется в будущем потратить на реабилитацию украинской территории. Но несчастным тупеньким гретам проще напомнить о себе и пропищать дежавю в толерантной западной Европе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930