Знайсці
17.01.2023 / 20:28РусŁacБел

Адзін з цягнікоў у Беларусі спазніўся на паўтары гадзіны

Цягнік з Крычава ў Магілёў сёння прыйшоў са спазненнем на паўтары гадзіны, паведамляе Магілёў.Мedia. Гэта досыць рэдкая з’ява для беларускай чыгункі, бо затрыманні цягнікоў па маршрутах калі і здараюцца, то не больш за 20—25 хвілін.

Фота ілюстрацыйнае

Сёння па тэхнічных прычынах цягнік № 6593 Крычаў—Магілёў прыбыў на станцыю Магілёў са спазненнем прыблізна на паўтары гадзіны.

Цягнік з чыгуначнай станцыі Крычаў-1 адпраўляўся ў 7:37 раніцы і мусіў прыбыць на станцыю Магілёў-1 у 10:02, аднак прыйшоў толькі ў 11:30. Дакладная інфармацыя пра прычыну затрымкі не паведамляецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930