Знайсці
17.01.2023 / 19:23РусŁacБел

Залужны ўпершыню асабіста сустрэўся з генералам Маркам Мілі

Галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны паведаміў, што сёння ў Польшчы адбылася ягоная першая асабістая сустрэча са старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генералам Маркам Мілі.

Паводле Залужнага, ён «падзякаваў генералу Мілі за непахісную падтрымку і дапамогу, аказаную Злучанымі Штатамі і саюзнікамі Украіне», а таксама

«пазначыў надзённыя патрэбы Узброеных сіл Украіны, задавальненне якіх паскорыць нашу перамогу».

Як і асабісты візіт Зяленскага ў ЗША, факт гэтай сустрэчы трэба разумець як дэманстрацыю таго, што амерыканска-ўкраінскае вайсковае супрацоўніцтва выходзіць на новы ўзровень.

Адначасова гэта быў і першы, прынамсі, афіцыйна засведчаны, выпадак ад пачатку шырокамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны, асабістага выезду галоўнакамандуючага УСУ за межы Украіны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031