Знайсці
17.01.2023 / 18:131РусŁacБел

ЗША ўводзяць санкцыі супраць яшчэ 25 прадстаўнікоў рэжыму

ЗША ўвялі візавыя абмежаванні для 25 чалавек за падрыў дэмакратыі ў Беларусі. Прычынай для гэтага стала распачатая практыка завочных судовых працэсаў, заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Пра гэта паведамляе Reuters.

Энтані Блінкен. Фота: AP Photo/Andrew Harnik

Сярод чыноўнікаў, супраць якіх уводзяцца новыя санкцыі Вашынгтона — члены Нацыянальнага сходу Беларусі. Такім чынам адзначылі іх ролю ў прыняцці заканадаўства, якое дазваляе выносіць смяротныя пакаранні людзям, асуджаным за тэрарызм, бо гэтую норму Беларусь можа выкарыстоўваць для рэпрэсій супраць апазіцыі, як сказаў Блінкен. Таксама на рашэнне ЗША паўплывала ўвядзенне ў заканадаўства нормаў, якія дазваляюць пазбаўляць апазіцыянераў грамадзянства.

«Мы не будзем стаяць убаку, бо гэты рэжым працягвае пераследаваць і рэпрэсаваць мірных пратэстоўцаў, дэмакратычную апазіцыю, журналістаў, кіраўнікоў прафсаюзаў, актывістаў, праваабаронцаў і звычайных беларусаў», — адзначыў дзяржсакратар ЗША.

Чытайце таксама:

Якія санкцыі здольныя прывесці да змены рэжыму? Адказвае прафесар Сонін

Палякі адмовіліся рамантаваць беларускі цягнік, бо Беларусь пад санкцыямі

Украіна ўвяла санкцыі супраць лукашэнкаўскіх прапагандыстаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
17.01.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера