Знайсці
17.01.2023 / 17:407РусŁacБел

У Мінску адкрываюць грузінскі рэстаран

19 студзеня на праспекце Пераможцаў, 5 у Мінску адчыняецца новая ўстанова ад каманды грузінскага фаст-фуду @gruzin.by — рэстаран высокай грузінскай кухні Gruzin bistro.

«Gruzin bistro — не чарговы грузінскі рэстаран. Gruzin bistro — гэта месца, дзе ствараюцца шэдэўры высокай грузінскай кухні, а таксама вашы любімыя стравы з грузінскім акцэнтам», — пішуць на сваёй старонцы ў інстаграме стваральнікі праекта.

Кіраўнікі новай установы: Давід Куст, які разам з братам Юрыем Кустам адкрывалі ў 2016 годзе першы грузінскі фаст-фуд @gruzin.by, і Антон Габец, які ў свой час курыраваў бары Madmen і «Перасмешнік», а таксама быў брэнд-шэфам Ayahuasca Social club. ⁣⁣⠀

У чацвер плануецца толькі закрытая дэгустацыя страў для мінскіх блогераў, а для наведвальнікаў рэстаран расчыніць свае дзверы крыху пазней, у 20-х чыслах студзеня.

Чытайце таксама:

У Брэсце на месцы культавага грыль-бара «Карова» адкрываецца рэстаран беларускай кухні «Каза»

У Мінску адкрыўся гатэль Robinson City, які належыць Тапузідзісу

«Замест ОК16 адкрыюць танны супермаркет». Што стала з культавымі тусовачнымі месцамі Мінска

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
17.01.2023
на фота - гэта інтэр'ер? а што ў ім грузінскага? і што высокага?
17.01.2023
Cudoūnaja kuchnia, mnie padabajecca. I nia toļki mnie, bo josc` navat hastranamičnyja tury ū Hruziju, i jany vieļmi papuliarnyja. A pra viny, čaču dy kanjaki ūvohulie nahadvac` nia budu. 
Durni Vy, sto vyskaliajeciesia tut... 
18.01.2023
Клоўны, норм грузіны ваююць супраць рэжымаў, а гэтыя яго кормяць падаткамі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера