Знайсці
16.01.2023 / 23:406РусŁacБел

The Independent: Зяленскі з пачатку расійскага ўварвання перажыў больш за 12 замахаў

Дырэктар ЦРУ Біл Бёрнс падчас візіту ва Украіну папярэджваў прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага адносна пагрозы забойства на тайнай сустрэчы перад уварваннем Расіі. Інфармацыю пра гэта апісвае ў сваёй кнізе «Бітва яго жыцця: ўнутры Белага дома Джо Байдэна» Крыс Уіпл — аўтар кніг пра адміністрацыі розных прэзідэнтаў ЗША, піша The Independent.

Фота: AP

Паводле Уіпла, Бёрнс прыязджаў у Кіеў перад пачаткам вайны, каб паведаміць Зяленскаму пра расійскі план ягонага забойства і «праверыць рэальнасць», у якой жыў Зяленскі, бо стаўленне Зяленскага да папярэджанняў ЗША было даволі незвычайным.

Па яго словах, Байдэн даручыў дырэктару ЦРУ — былому амбасадару ЗША ў Расіі — даць Зяленскаму «дакладныя дэталі рускіх змоў»:

«Гэта неадкладна прыцягнула ўвагу Зяленскага; ён быў узрушаны, ацверазелы гэтай навіной».

Са спасылкай на «ўкраінскіх афіцыйных асоб» адзначаецца, што Зяленскі перажыў больш за 12 асобных замахаў на яго жыццё з боку расійскіх сіл з пачатку вайны ў лютым 2022 года. Па словах Уіпла, як мінімум дзве з гэтых гісторый поспеху адбыліся дзякуючы разведзвесткам ЗША, якімі падзяліўся Бёрнс падчас свайго візіту ў Кіеў:

«Разведзвесткі былі настолькі дэталёвымі, што дапамаглі б сілам бяспекі Зяленскага прадухіліць два асобныя расійскія замахі на яго жыццё». 

У сакавіку 2022 года брытанскае выданне The Times паведамляла, што з пачатку расійска-ўкраінскай вайны прэзідэнт Уладзімір Зяленскі перажыў прынамсі тры спробы замаху. 9 сакавіка дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк распавёў, што такіх замахаў было больш за 10.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
19
Сумна
3
Абуральна
7
0
Замах/адказаць/
17.01.2023
особенность Украины им все равно кто у них президент. не будет Зеленского  найдут другого не трагедия. покушения на его жизнь ровным счетом ничего не меняет. это не расея где все завязано на одном  царе. 
2
Грышка /адказаць/
17.01.2023
Забойства, пагрозы забойства й пляны забойстваў — гэта не нагода для жартаў, асабліва калі чалавек проста абараняе сваю краіну ад іншаземнага ўварваньня. Мужнасьць Зяленскага заслугоўвае павагі. Будзьма прыстойнымі людзьмі.
2
Скукотищааа/адказаць/
17.01.2023
Ал, ну почему же, - коллегам по цеху, в смысле разыграть с ними коротенькую, но очень драматичную пьеску. Говорят, что он и здесь может быть вполне неплох, а не только в игре на пианино. Собственно, весь мир несколько лет это и наблюдает.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930