Знайсці
16.01.2023 / 22:02РусŁacБел

Экс-палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай не сталі ўзмацняць пакаранне

Судовы працэс аб замене Аляксандры «хатняй хіміі» на «хімію» з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу сёння адбыўся ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Па яго выніках суддзя Андрэй Млечка, аднак, вырашыў, што ў дадзеным выпадку падстаў узмацняць пакаранне няма, піша «Вясна».

Дзяўчыну асудзілі ў красавіку 2021 года да трох гадоў «хатняй хіміі» паводле «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). На судзе дзяўчына віну не прызнала і сказала, што аказвала медыцынскую дапамогу людзям — апрацоўвала раны, давала абязбольвальнае пацярпелым. Паўгода да суда Аляксандру ўтрымлівалі ў СІЗА-1.

У жніўні 2020-га Аляксандра тры дні знаходзілася на Акрэсціна, дзе перажыла катаванні: збіццё, знявагі, абразы і пагрозы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930