Знайсці
16.01.2023 / 19:535РусŁacБел

«Што здарылася — незразумела». Загінуў 32-гадовы навуковец Аляксей Кляцкоў

Таленавітага навукоўца не стала 5 студзеня. 

Аляксей Кляцкоў. Фота: facebook.com/alexey.kletskov

Загінуў Аляксей Кляцкоў у Варшаве. Знаёмыя пакуль не могуць раскрыць дэталі. «Што здарылася — незразумела. Ідзе паліцэйскае расследаванне», — адзначылі яны ў размове з «Нашай Нівай».

Пра смерць навукоўца раней паведаміў калега па працы ў Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Бесараб.

«Адзін з самых таленавітых беларускіх хімікаў-арганікаў. Спартыўны турыст, фатограф, тэхнічны эрудыт і вучоны, цудоўны хімік і абавязкова — сапраўдны Беларус», — напісаў ён пра Кляцкова.

Аляксей — выпускнік хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён скончыў Інстытут падрыхтоўкі кадраў Нацыянальнай акадэміі навук. Працаваў у акадэмічным Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі, у якім таксама адвучыўся.

Спецыялізаваўся на арганічнай хіміі, сінтэзе біялагічна актыўных гетэрацыклічных злучэнняў. У 2016 годзе быў лаўрэатам прэзідэнцкай стыпендыі для аспірантаў, а ў 2017 годзе стаў кандыдатам хімічных навук.

Аляксей Кляцкоў адміністраваў праект, у выніку якога былі сінтэзаваныя дабаўкі, здольныя павышаць эфектыўнасць біялагічна актыўных рэчываў, у тым ліку прэпаратаў супраць раку.

«Калі ўдасца знізіць нормы расходу проціпухлінных прэпаратаў, канцэнтрацыю, пры якой надыходзіць тэрапеўтычны эфект, то будзе павышацца ўзровень жыцця хворых падчас тэрапіі», — адзначаў навуковец.

Аляксей Кляцкоў быў аўтарам мноства публікацыяў у навуковых выданнях. Яго калегі кажуць, што неўзабаве па абароне кандыдацкай дысертацыі ён з'ехаў у Расію, дзе працаваў ва ўніверсітэце сяброўства народаў імя Патрыса Лумумбы.

Аляксей Кляцкоў перажываў за тое, што адбывалася на радзіме ў 2020 годзе. У адным з пастоў у фэйсбуку ён напісаў:

«Лічыце мяне беларусам» — гэта выказванне прызнання ўсім, хто падтрымлівае краіну ў важны адцінак яе гісторыі».

Што стала прычынай пераезду Аляксея Кляцкова ў Еўропу, дакладна невядома. У 2022 годзе ён ужо працаваў у Варшаўскім універсітэце.

Сяргей Бесараб піша, што апошнім часам Аляксей актыўна займаўся «нобелеўсканоснай» клік-хіміяй, і ў яго было шмат планаў.

«Незаменная страта для Беларусі і беларускай хімічнай навукі. Колькі ён мог бы яшчэ ўсяго зрабіць, адкрыць і вынайсці», — адзначае ён.

14 студзеня Аляксею Кляцкову мелася споўніцца 33 гады.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
223
Абуральна
6
10
лесік/адказаць/
16.01.2023
Тромб, інсульт, ці сардэчная недастатковасць? Файзер ці астра?
10
Anatol Starkou/адказаць/
16.01.2023
лесік, тромб мог быть в районе 40 лет, а не в 32. Я думаю было убийство,
1
Тамара/адказаць/
17.01.2023
лесік, не тое і не тое. Як шкада яго і яго родных.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930