Знайсці
16.01.2023 / 17:492РусŁacБел

Валерыі Чарнаморцавай прысудзілі «хатнюю хімію»

У Савецкім судзе Мінска асудзілі палітзняволеную экскурсаводку Валерыю Чарнаморцаву паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), піша «Вясна».

Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Валерыі два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Валерыя — актывістка Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, экскурсаводка. Сярод іншага яна спрычынілася да стварэння Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.

Валерыю затрымалі 18 кастрычніка 2022 года ў Мінску пасля ператрусу ў кватэры. Спачатку яе арыштавалі на 10 сутак, пасля перавялі ў СІЗА-1 і завялі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава: Ганарова сядзець там, дзе сядзеў Якуб Колас

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6
0
Зьміцер Касьпяровіч/адказаць/
16.01.2023
Слава Богу, хоць на волі.
16.01.2023
Дзякуй Богу! Валерыя -- цудоўная дзяўчына. Жыве Беларусь!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930