Знайсці
14.01.2023 / 22:58РусŁacБел

«Зброя тэрарыстаў». УСУ Украіны заявілі, што па шматпавярховіку ў Дняпры ўдарыла расійская ракета Х-22

Прадстаўнік Паветраных сіл УСУ Юрый Ігнат заявіў, што ў шматпавярховы дом у Дняпры трапіла расійская ракета Х-22, запушчаная бамбардзіроўшчыкам Ту-22М3 з раёна Курска і Азоўскага мора, піша BBC. Гэтая ракета прызначаная для знішчэння авіяносных груп у моры.

Расія выкарыстоўвала гэтыя ракеты для ўдараў па Украіне 5-га, 12-га і 29-га снежня, а таксама яшчэ раней. Ракета такога ж тыпу трапіла ў гандлёвы цэнтр Краменчуга ў ліпені — тады загінулі 20 чалавек. Сёння Расія запусціла пяць такіх ракет па Украіне, дадаў Ігнат.

Паводле апошняй інфармацыі, у выніку пападання ракеты па шматпавярховіку ў Дняпры было паранена 64 чалавекі. З-пад завалаў выратавалі 35 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей. Экстранныя службы і жыхары горада працягваюць разбор завалаў.

Таксама Ігнат заявіў, што расійскія вайскоўцы білі сёння па Кіеве і іншых гарадах зенітнымі ракетамі С-300 альбо С-400.

«Чаму мы называем гэта зброяй тэрарыстаў? Таму што ракеты прызначаныя для паражэння паветраных цэляў з тысячамі паражальных элементаў, для таго, каб знішчаць самалёт, ракету, БПЛА або верталёт. Гэтыя абломкі ляцяць на сотні метраў, трапляюць у мірнае насельніцтва. Па гарадах страляць — гэта чыстай вады тэрарызм. Гэтымі ракетамі сёння білі па Кіеве. І па Харкаве таксама былі ў гэтыя суткі ўдары менавіта гэтымі комплексамі», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930