Знайсці
14.01.2023 / 17:2120РусŁacБел

Расія працягвае ракетны тэрор. У Дняпры ракета ўдарыла ў жылы дом — абваліўся цэлы пад'езд ФОТА

Пад заваламі ў Дняпры застаюцца жыхары як мінімум аднаго падʼезда, заявіў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Цімашэнка. Людзі былі дома: сёння выхадны дзень.

На месцы працуюць экстранныя службы.

Сёння Расія зноў нанесла масіраваны ўдар па ўкраінскіх гарадах.

Паветраная трывога была абвешчаная па ўсёй Украіне, у некалькіх абласцях працавала СПА. Паведамлялася пра выбухі ў Вінніцы, Харкаве, Адэсе, Дняпры, Крывым Рогу, Львове, Хмяльніцкай, Мікалаеўскай і Кіеўскай абласцях.

У Кіеве адбыліся экстранныя адключэнні святла, у Харкаве спынілася метро.

Самыя цяжкія наступствы ўдару — у горадзе Дняпро. Там расійская ракета трапіла ў жылы шматпавярховік — абваліўся цэлы пад'езд. Імаверна, пад заваламі апынулася шмат людзей, бо ў выхадны людзі былі не на працы.

Усяго з пачатку ваенных дзеянняў загінулі ўжо тысячы мірных жыхароў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Воланд/адказаць/
15.01.2023
Valadzimir, 8 год сепараты - тэрарысты руйнавалi Дамбас, а зараз узялiся i за астатняю Украiну ужо i не хаваючы свайго фашысцкага твару
0
Грышка/адказаць/
16.01.2023
Anatol Starkou, Прызнайце сваю памылку й папрасіце прабачэньня, Анатоль. Навіны задакументаваныя. Фатаздымкі не падробка. Расейскія бомбы не атакавалі па вайсковым аб'ектам. Расейскія бомбы забілі невінаватых, бяззбройных мірных жыхароў у іхных дамах — дзяцей, жанчын і мужчын. Гэта забойства. Гэта ваеннае злачынства. Гэта генацыд. Гэта грэх. 
1
Anatol Starkou/адказаць/
16.01.2023
Грышка, Я ж табе не Арастовіч. Я што бачу на карцінках НН пра тое і пішу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера