На нядзелю абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру
Днём 15 студзеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а таксама ноччу 16 студзеня па поўначы краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.
Надвор'е будзе хмарным, прычым ноччу з праясненнямі. Ноччу і раніцай месцамі па паўднёвым усходзе чакаецца невялікі кароткачасовы снег. Удзень пераважна па заходняй палове краіны пройдуць дождж і мокры снег.
У асобных раёнах магчымы слабы галалёд, ноччу і раніцай месцамі прагназуецца туман.
На асобных участках дарог галалёдзіца. У дзённыя гадзіны на большай частцы тэрыторыі будзе моцны парывісты вецер.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, днём — ад нуля да 6 градусаў цяпла.
У Мінску чакаецца ўначы ад мінус 1 да плюс 1 градуса цяпла, удзень да плюс 3 градусаў.
0
0
0
0
0
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Маладую маці-адзіночку судзяць па трох палітычных артыкулах. Мінімальнае пакаранне — 4 гады калоніі
 1
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера